Ірына Фларыянаўна Ждановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
M.L.Bot (размовы | уклад)
др →‎Літаратура: clean up using AWB
др афармленне
Радок 1:
{{вызнч|1='''Ірына Фларыянаўна ЖДАНОВІЧ}}''' ({{ДН|27|12|1906}}  — {{ДС|3|12|1994}}, [[Мінск]]), — актрыса [[Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы|Нацыянальнага акадэмічнага тэатр ім. Я. Купалы]] (прыма сяр. [[20 ст.]]).
 
Дачка стваральніка і першага мастацкага кіраўніка [[Беларускі дзяржаўны тэатр|Беларускага дзяржаўнага тэатра]] (БДТ, пазней БДТ-1)  — [[Ф. П. Ждановіч]]а, які прывёў яе спачатку на сцэну Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. З 1920 працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1962—1969 выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Жонка драматычнага артыста Купалаўскага тэатра Б. Платонава.
 
У 11-гадовым узросце І. Ждановіч сыграла хлопчыка ў пастаноўцы Ф. Ждановіча "«Раскіданага гнязда"» Я. Купалы, а ў 14 год была ў штаце Беларускага дзяржаўнага тэатра, на практыцы вучылася прафесіі акцёра. У першыя гады працы ў тэатры сыграла шмат роляў хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1930-1940-я ад роляў травесці І. Ждановіч перайшла да выканання драматычных роляў. Месца асноўнай драматычнай гераіняй у калектыве тэатра, І. Ждановіч прынесла роля Марылькі з "«Бацькаўшчыны"» К. Чорнага, у якой актрыса выявіла свой тэмперамент, па-майстэрскумайстарску, унутрана апраўдана паказала станаўленне свядомасці гераіні. Выдатнай работай актрысы была афінагенаўская Машачка з аднайменнай п'есы. Значнае месца ў творчасці актрысы заняла роля Ані з п'есы А. Маўзона "«Канстанцін Заслонаў"», гэтая эпізадычная роля, якая ў спектаклях іншых тэатраў глядзелася як прахадная, у выкананні І. Ждановіч стала адной з самых яркіх у спектаклі.
 
Рэпертуар І. Ждановіч быў разнастайны, яна выконвала ролі сваіх сучасніц, раскрывала духоўны свет гераінь А. Астроўскага, У. Шэкспіра, Г. Ібсена, Лопэ дэ Вэгі. Ужо будучы вядучай актрысай тэатра І. Ждановіч сыграла ролю шэкспіраўскай Джульеты, спектакль "«Рамеа і Джульета"» стаў значнай падзеяй тагачаснага культурнага жыцця Беларусі. Асобнае месца ў творчасці І. Ждановіч занялі горкаўскія вобразы. У п'есе А. М.  Горкага "«Апошнія"» яна сыграла адну з лепшых сваіх роляў - — Веру Каламійцаву, гэтая роля стала трыумфам актрысы, вывела яе на ўсесаюзную сцэну. Пасля "«Апошніх"» з горкаўскай драматургіі яна выканала ролю Соф'і ў псіхалагічнай драме "«Зыкавы"». З вобразаў, створаных актрысай на купалаўскай сцэне, нельга не назваць Цётку з "«Шчасця паэта"» В. Віткі, Нору з аднайменнай п'есы Г. Ібсена, Ганну Карэніну з аднайменнай п'есы паводле Л. Талстога і інш.
 
І.  Ф.  Ждановіч праявіла здольнасці і ў рэжысёрскай працы. Першым спектаклем, які яна паставіла на купалаўскай сцэне, быў спектакль-казка "«Пунсовая кветачка"» І. Карнавухавай і Л. Браўсевіча, у якім Ждановіч-рэжысёр вырашала вечную тэму барацьбы дабра са злом. Ставіла яна "«Таню"» А. Арбузава і "«Праз дваццаць год"» М. Святлова.
 
Народная артыстка БССР (1940). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за ролю Ані з п'есы А. Маўзона "«Канстанцін Заслонаў"».
 
== Літаратура ==
* Бутаков А., Искусство жизненной правды.  — Мн., 1957;
* Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т.  — Мн., 1998. Т. 6.  — С. 432.
* Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т.  — Мн., 1996. Т. 3.  — С. 368.
* Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік.  — Мн., 1995.  — С. 306.
* Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя: у 2 т. / пад агульнай рэд. А. В.  Сабалеўскага.  — Мн., 2002. Т. 1.  — С. 406-407406—407.
* Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т.  — Мн., 1985. Т. 2.  — С. 431-432431—432.
* Ірына Ждановіч (1906-19941906—1994) // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі: у 3 т. / уклад., рэд. тэкстаў, уступныя артыкулы і камент. А. В.  Сабалеўскага. Выд. 2-е, пашыранае і ўдакладненае.  — Мн., 1998. Т. 2.  — С. 548-561548—561.
* Календарыюм // [[Czasopis (1990)|«Czasopis»]], №  12/2004;
* Мастацтва савецкай Беларусі. Зб. артыкулаў.  — Мн., 1955. С. 371-378371—378;
* Рамановіч Я. Ждановіч Ірына Фларыянаўна // Майстры Беларускай сцэны.   Мн., 1960. С. 79-83.
 
{{DEFAULTSORT:Ждановіч Ірына Фларыянаўна}}