Эрмітаж: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Эрмітаж''' ({{lang-ru|Государственный Эрмитаж}}) — найбуйнейшы ў Расіі і адзін з найбу...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:49, 22 жніўня 2012

Эрмітаж (руск.: Государственный Эрмитаж) — найбуйнейшы ў Расіі і адзін з найбуйных у свеце мастацкіх і культурна-гістарычных музеяў. Займае комплекс будынкаў на Дварцовай наберажнай у Санкт-Пецярбургу, існуюць таксама філіялы музея ў Казані і Амстэрдаме, а таксама ў Выбаргу.

Зімні палац. Выгляд з боку Дварцовай плошчы.

Гісторыя музей пачынаецца з калекцый твораў мастацтва, якія пачала набываць у прыватным парадку расійская імператрыца Кацярына II. Першапачаткова гэта калекцыя месцавалася ў палацавым флігелі — Малым Эрмітажы (ад фр.: ermitage — месца адзіноты, келля), адкуль і замацавалася агульная назва будучага музея. У 1764 Кацярына ІІ набыла першыя зборы галандскага дый фламандскага жывапісу, таму гэты год лічыцца датай заснавання музею; а ў 1852 з моцна разрослай калекцыі быў сфармаваны і адкрыты для наведвання публікі Імператарскі Эрмітаж.

Сучасны Дзяржаўны Эрмітаж уяўляе сабою складаны музейны комплекс. Асноўная экспазіцыйная частка музея займае пяць будынкаў, размешчаных уздоўж набярэжнай ракі Нявы ў цэнтры Санкт-Пецярбурга, галоўным з якіх лічыцца Зімовы палац.

З 1990 пост генеральнага дырэктара Дзяржаўнага Эрмітажа займае Міхаіл Барысавіч Піотроўскі, які змяніў на гэтым пасту свайго бацьку, вядомага гісторыка і археолага Барыса Барысавіча Піотроўскага.

На сённяшні дзень калекцыя музея налічвае каля трох мільёнаў твораў мастацтва і помнікаў сусветнай культуры, пачынаючы з каменнага веку і да нашых дзён.

Уваход у музей вольны для дзяцей і студэнтаў, а кожны чацвер — для ўсіх.