Халормсстадаскогур: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Халормсстадаскогур''' ((ісл.: ''Hallormsstaðaskógur''), ці '''лес Халормсстадзюр''' ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:01, 2 верасня 2012

Халормсстадаскогур ((ісл.: Hallormsstaðaskógur), ці лес Халормсстадзюр — самы буйны лясны масіў у Ісландыі. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы краіны, размешчаны ў асноўным уздоўж усходняга ўзбярэжжа возера Лагарфлёўт, на паўднёвы захад ад горада Эгільсстадзір. Агульная плошча масіва складае каля 2.300 га, у тым ліку агароджаная частка — 740 га, з якіх палова (370 га) занятая натуральнымі бярозавымі лясамі, 177 га — насаджэннямі завезеных парод дрэў. З 1905 года ахоўваецца Ісландскай лясной службай.

Гісторыя

У 1899 годзе Альтынгам былі прынятыя першыя лесаахоўныя законы, пасля чаго на тэрыторыі вакол фермы Халормсстадзюр, дзе захаваліся бярозавыя лясы ў натуральным стане, у 1903 годзе былі створаныя пітомнікі, у якіх пачаліся эксперыменты з пасадкамі замежных парод дрэў. Асноўная частка лесаахоўнай тэрыторыі была агароджаная ў 1905-1908 гадах з мэтаю аховы пасадак ад авечак, пасля агароджа пашыралася ў 1927 і 1957 гадах. Сучасная плошча тэрыторыі, якая ахоўваецца, складае 1.854 га, і займае 15-кіламетровы ўчастак уздоўж узбярэжжа Лагарфлёўта. Асноўная праца па стварэнню лесанасаджэнняў пачалася ў 1950-х гадах і з таго часу практычна не спыняецца.

Апісанне

Лясы з бярозы (Betula pubescens) на тэрыторыі масіва ў асноўным падтрымліваюцца ў натуральным стане. Разам з тым існуюць і значныя бярозавыя лесапасадкі. У выніку з часу пачатку лесаахоўных мерапрыемстваў плошча, занятая бярэзнікамі, вырасла больш чым удвая. Старэйшыя дрэвы дасягаюць 12 метраў вышыні пры ўзросце 150-160 гадоў, сярэдняя ж вышыня бярозавых лясоў складае каля 8 метраў. Акрамя бярозы, на тэрыторыі Халормсстадаскогура расце каля 90 парод дрэў, завезеных прыкладна з 650 участкаў па-за межамі Ісландыі, у тым ліку лістоўніца сібірская (Lárix sibírica; 27% усіх лесападак за выключэннем бярозы), елка чырвоная (Picea rubens; 23%), елка Энгельмана (Picea engelmannii; 13%), елка сітхінская (Picea sitchensis) і елка Лутца (Picea x lutzii; 10%), елка белая, яна ж шызая ці канадская (Picea glauca; 7%), сасна скручаная шыракахваёвая (Pinus contorta; 7%); іншымі відамі занята каля 13% пасадак. У 1995 годзе было адзначана, што асобныя дрэвы ўпершыню ў Ісландыі дасяглі вышыні 20 метраў, з таго часу некаторыя экземпляры таполі бальзамічнай дасяглі вышыні 23 метраў.

Проста на ўсход ад лесапітомнікаў (размешчаныя ў асноўным вакол гарадка Халормстадзюр, які даў назву лесу і знаходзіца амаль дакладна ў яго цэнтры), якія зараз здольныя вырошчваць 3—4 мільёны дрэваў за год, знаходзіцца выдатны дэндрарый ("лясны музей") з больш як за 70 парод дрэў, размешчаных на плошчы 30 га, у якім можна прасачыць гісторыю аднаўлення ісландскіх лясоў.

Рэкрэацыя

Халормсстадаскогур — папулярнае месца ўнутранага турызму. Для такой краіны, як Ісландыя, дзе агульная плошча лясоў складае крыху больш за 1% тэрыторыі, лес падобных памераў — незвычайная з'ява, што прыцягвае сюды шматлікіх наведвальнікаў. Па лесе пракладзена каля 40 км тропак і турыстычных маршрутаў. Акрамя таго, на тэрыторыі лесу размяшчаецца некалькі гасцініц і рэстаранаў, тут жа знаходзіцца Атлавік (Atlavík) — значны кемпінг, у якім штогод летам праходзіць Фестываль Усходу (Austfirðinga).

Крыніцы