Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: навукоўцаў → вучоных, працаў → прац (4), фармаванн → фарміраванн (5), 0-е → 0-я (2), абэл → абел, адносінаў → аднос using AWB
Радок 70:
Першыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў ([[неўры]], [[андрафагі]], [[бастарны]]) сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх: [[Герадот]], [[Пампоній Мела]], [[Гай Пліній Секунд]], [[Страбон]], [[Марцін Капела]]. {{таксама|*}}: [[Элінская каланізацыя]].
 
У першыя стагоддзі новай эры, гісторыкі ([[Публій Карнелій Тацыт]], [[Іардан, гісторык|Іардан]], [[Пракопій Кесарыйскі]]) пачынаюць апісваць старажытных славян ([[венетывенеды]], [[склавены]], [[анты]]). З [[6 ст.]] славян рэгулярна апісваюць візантыйскія аўтары: [[Псеўда-Маўрыкій]] («Стратэгікон»), [[Феафілакт Сімаката]] («Гісторыя»), дзяк [[Ігнацій]] («Жыціе Георгія Амастрыдскага»), [[Канстанцін VII, імператар візантыйскі|Канстанцін Багранародны]] («Біяграфія Васіля І Македаняніна»).
 
Пэўны аб'ём звестак аб усходніх славянах у часы перад 11 ст. існуе ў [[Арабскі халіфат|арабскіх]] крыніцах, якія атрымлівалі інфармацыю пра славянскі свет дваяка, праз Візантыю і праз Сярэднюю Азію і Хазарыю. Інтэрпрэтаваныя арабскімі крыніцамі звесткі з Візантыі маюць меншую надзейнасць, таму што адносяцца да славянскага свету ў цэлым. Больш верагоднымі з'яўляюцца звесткі, атрыманыя праз Хазарскі каганат, бо яны непасрэдна тычыліся ўсходніх славян. Відаць, творы арабскіх аўтараў ([[Аль-Балхі]], [[Аль-Істахры]], [[Ібн-Хаўкаль]], персідскі ананім «Кніга межаў свету ад усходу да захаду») карысталіся нейкай адной арыгінальнай крыніцай 8—9 ст., якая не захавалася, і апісалі тры палітычна-гандлёвыя цэнтры [[русы|русаў]] ([[Куябія]], [[Славія]], [[Артанія]]).