Алесь Разанаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: Пэрс → Перс, азыцы → азіцы, Менск → Мінск, ньн → нн (2), Ў → У, мэта → мета, мета → мэта, соцень → сотняў using AWB
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
Нарадзіўся ў сям'і служачых. Бацька — Сцяпан Разанаў, паходзіць з [[Тамбоўская вобласць|Тамбоўскай вобласці]], прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй да вайны ў Беларусь, дзе і застаўся. У 1966 А. Разанаў паступіў на [[філалагічны факультэт БДУ|філалагічны факультэт]] [[БДУ]]. Паралельна з вучобай працаваў ліцейшчыкам на Мінскім заводзе ацяпляльнага абсталявання. У кастр. 1968 студэнты-філолагі [[БДУ]], сярод лідараў якіх былі А. Разанаў, [[Віктар Ярац]] і Леў Барташ, звярнуліся ў ЦК КПБ з лістом на імя [[П. М. Машэраў|П. М. Машэрава]] (ліст падпісала некалькі сотняў чалавек) дзе патрабавалі вяртання выкладання на беларускай мове. У выніку арганізатары падпісання ліста атрымалі ярлыкі «буржуазных нацыяналістаў», што па тых часах магло мець благія наступствы. Пасля таго як Алесь Разанаў, В. Ярац і Валянціна Тоўкун з'ездзілі ў Зэльву да [[Л. Геніюш]] два першыя ўзімку 1969 былі выключаныя з БДУ (праз няздачу заліку па ваеннай падрыхтоўцы; да гэтага яны былі выдатнікамі вучобы). Дзякуючы падтрымцы [[Максім Танк|Максіма Танка]], рэктару БПІ Сяргею Гусаку і загадчыку кафедры беларускай мовы і літаратуры БПІ Уладзіміру Калесніку, А. Разанаў працягнуў вучобу на філалагічным факультэце [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкага педагагічнага інстытута]], які скончыў у 1970. У 1970—1971 працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе вёсцы Кругель Камянецкага р-на. З 1972 у Мінску; 1972—1974 — літаратурны супрацоўнік газеты [[ЛіМ|«ЛіМ»]] і часопіса «Родная прырода». Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]] з 1972. У 1974—1986 — рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». З 1989 — віцэ-прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра.
 
З вершамі ў друку выступіў у 1961. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўсёды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляваньне ў райскай даліне», «Wortdichte» (2003; па-нямецку). Алесь Разанаў вядомы ў беларускай літаратуры як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных формаў.

Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п'есу [[У. Шэкспір]]а «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), выбраную паэзію [[Улдыс Бэрзыньш|У. Бэрзыньша]] (2013). Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!..» (1982).
 
== Прызнанне ==
Радок 51 ⟶ 53:
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі‎Беларусі]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі]]