Княства: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Кня{{subst:націск}}ства''' — манархічнае дзяржаўнае ўтварэне, на чал...'
(Няма розніцы)

Версія ад 20:28, 10 мая 2013

Кня́ства — манархічнае дзяржаўнае ўтварэне, на чале якога стаіць князь. Княствы найбольш тыповыя для перыяду феадальнай раздробненасці. У Старажытнай Русі першыя княствы ўзніклі ў IX—пачатку X стагоддзяў. У XIXII стагоддзях з Кіеўскай Русі вылучыўся шэраг княстваў, якія ў сваю чаргу драбніліся на ўдзелы прадстаўнікоў княжацкай сям'і (гл. удзельнае княства). Называліся яны па стольнаму гораду (Разанскае, Уладзімірскае і інш.). Найбуйнейшыя княствы зваліся «вялікімі» (Вялікае Княства Літоўскае; гл. вялікі князь).

У іншых дзяржавах княства (ням.: Fürstentum, фр.: Principauté і інш.) таксама з'яўляліся дзяржаўнымі ўтварэннямі, тыповымі для перыяду феадальнай раздробненасці. У Германіі так званыя тэрытарыяльныя княствы працягвалі існаваць да яе аб'яднання і ўтварэння Германскай імперыі (1871). Некаторыя княствы захаваліся да найноўшага часу (Ліхтэнштэйн, Манака, Себорга — у Заходняй Еўропе; арабскія княствы (эміраты) раёна Персідскага заліва; да 1950 туземныя княствы існавалі ў Індыі).

Гл. таксама