Tetra Pak: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Tetra Pak''' (па–беларуску вымаўляецца ''Тэтра Пак'') — прадпрыемства па вытворчасці ўпакоўкі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:36, 6 чэрвеня 2013

Tetra Pak (па–беларуску вымаўляецца Тэтра Пак) — прадпрыемства па вытворчасці ўпакоўкі для малака, сокаў і іншых вадкіх прадуктаў, заснаванае ў Швецыі ў 1951 годзе.

Гісторыя

Tetra Pak было заснаванае прадпрымальнікам Рубенам Раўсінгам як філіял кампаніі Åkerlund & Rausing у 1951 годзе ў шведскім Лундзе. Прычынай гэтага стала вынаходніцтва лабараторнага асістэнта кампаніі Эрыка Валенберга — упакоўка для вадкіх прадуктаў у форме тэтраэдра. Малако ў такой упакоўцы паступіла ў продаж 14 красавіка 1954 года. З 1959 года ўпакоўка Tetra Pak і абсталяванне для яе вытворчасці пачалі пастаўляцца і ў Савецкі Саюз. У 1981 годзе, каб пазбегнуць высокіх падаткаў, галоўная кантора кампаніі была перанесена ў Лазану, Швейцарыя. У 1993 годзе Tetra Pak аб’ядналіся з іншай шведмкай кампаніяй — Alfa Laval утварыўшы новы канцэрн Tetra Laval, які мае свае прадпрыемствы на пяці кантынентах. Фабрыкі Tetra Laval дзейнічаюць, напрыклад, у Лундзе, нямецкім Лімбургу, японскім Кобэ, амерыканскім Дэнтане, расійскай Лобне.

Вонкавыя спасылкі