Паўстанне Юр’евай ночы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др clean up, replaced: Мэтай → Метай, Метай → Мэтай, фармава → фармірава, было поўнае → было поўна, інфарміраван → інфармаван, іяніз using AWB
Радок 7:
З вядомых прычын, крыніцы эстонскага паходжання пра Паўстанне адсутнічаюць. Асноўныя крыніцы, тры хронікі, нямецкага паходжання, але і яны дайшлі да нас не ў арыгінале.
 
Найбольш падрабязна звесткі пра Паўстанне дае г.зв. [[Лівонская малодшая рыфмаваная хроніка]], яе аўтар [[Барталамей Гунеке]] быў сучаснікам падзей, займаў нейкую пасаду (найверагодней, святарскую) пры ордэнскім [[фогт]]у ў [[Ярвэ]] і быў добра інфармаваны. Але хроніка Гунеке дайшла да нас толькі ў пераказе хронікі [[Іаган Рэнер|Іагана Рэнера]], які ў 16 ст. быў службоўцамслужачым Ордэна і, як лічыцца, значна адрэдагаваў паведамленні Гунеке пра падзеі 1343 года. Другая значная крыніца — [[Хроніка Лівоніі, Вартберг|«Хроніка Лівоніі»]] [[Герман Вартберг|Германа Вартберга]], капелана пры Лівонскім ландмайстры Тэўтонскага ордэна ў 2-й палове 14 ст., які скончыў сваю Хроніку ў 1378 годзе і адлюстроўваў у ёй погляд Ордэна на Паўстанне. Але з Хронікі Віганда ў арыгінале да нас дайшла нязначная частка, у асноўным яна вядомая з лацінскага перакладу сярэдзіны 15 ст. Трэцяя крыніца — рыфмаваная хроніка [[Віганд Марбургскі|Віганда Марбургскага]], складзеная ў канцы 14 ст., у ёй найбольш каштоўныя звесткі пра карную ордэнскую аперацыю восені 1343 года. З рускіх крыніц пра Паўстанне згадвае толькі [[Наўгародскі Першы летапіс]], пскоўскія летапісы абмежаваліся апісаннем паходу пскавічоў супраць Дэрпцкага біскупства летам 1343 года.
 
Гунеке характарызуе Паўстанне як палітычны рух скіраваны на поўнае знішчэнне нямецкага прыгнёту і самых немцаў у Эстоніі. Герман Вартберг апраўдвае дзеянні Ордэна, паказваючы Паўстанне як крывавы бунт адкінуўшых хрысціянства паганцаў. Віганд Марбургскі бачыў Паўстанне як сялянскае, прычынаю якога было цяжка сацыяльна-эканамічнае становішча сялян у дацкіх уладаннях у Эстоніі.
Радок 13:
== Прычыны ==
[[File:Confederation of Livonia 1260-fr.svg|thumb|Карта Лівоніі перад Паўстаннем]]
Як вядома, немцы ва Усходняй Прыбалтыцы, падпарадкаваўшы ліваў і летаў, у 1208 г. пачалі актыўныя дзеянні супраць эстаў. Сустрэўшы моцнымоцнае супраціўсупраціўленне эстаў, а таксама дапамогу ім з боку рускіх, рыжскі біскуп Альберт спадзяючыся замацавацца на поўдні Эстоніі заклікаў да дзеянняў на поўначы Эстоніі дацкага кар. Вальдэмара II. Датчанам удалося авалодаць трыма паўночнымі раёнамі краіны — паветамі Равяля, Хар'ю і Віру. Але ў 1227 г. дацкія ўладанні ў Эстоніі былі акупаваныя немцамі і толькі ў 1238 г. павернутыя датчанам праз пасрэдніцтва Папы рымскага.
 
За 1227—1238 г. большая частка зямель была раздадзеная васалам нямецкага паходжання, якія да 1238 года складалі звыш 80 % ад агульнай колькасці васалаў у раёнах, якія вярталіся Даніі. Карпаратыўная супольнасць нямецкіх васалаў у дацкіх уладаннях у Эстоніі была мацнейшай чым у іншых частках Прыбалтыкі, тымчасова як улада дацкага караля тут была амаль намінальнай, таму фактычна ўлада ў рэгіёне належала нямецкіх феадалам. Гэты факт трэба мець на ўвазе пры разглядзе прычын Паўстання.
Радок 22:
[[Выява:Padise Klooster.jpg|злева|thumb|[[Падзіскі кляштар]]]]
 
Паўстанне не было стыхійным, а стала вынікам эсцкага руху, ініцыятары якога спачатку паслалі скаргу дацкаму каралю, дзе прасілі абароны ад гнёту дацкіх васалаў-немцаў, кажучы каралю, што сялянам-эстам ужо ''«лепей памерці, чым працягваць нікчэмнае існаванне пад гэткім ярмом»'', бо немцы ''«гвалцілі іх жонак і дачок, аднімалі маёмасць і саміх заводзілі ў рабства»''. Аднак паслы эстаў былі затрыманыя службоўцаміслужачымі Ордэна. Таксама, сяляне-эсты дацкіх уладанняў у Эстоніі звярталіся са скаргай на васалаў-немцаў да Лівонскага лайндмайстра Тэўтонскага ордэна, але і гэты зварот да вышэйшай улады не меў выніку. Верагодна, пасля гэтага пачалася падрыхтоўка да ўзброенага паўстання. Мэтай паўстання было поўнае фізічнае знішчэнне немцаў у Эстоніі, пад лозунгам ''«Смерць немцам!»'' яно і праходзіла. Ініцыятары паўстання паслалі па дапамогу да шведскіх фогтаў у Аба і Выбрагу, што на фінскім беразе, бо вядома, што Швецыя даўно мела планы на Эстонію. Таксама 2 паслоў эстаў былі дасланыя да Пскова. Сам пачатак Паўстання быў прымеркаваны да часу, калі войскі Ордэна былі заняты аблогай пскоўскага прыгарада Ізборска. Паміж сабою эсты выбралі 4 кіраўнікоў.
 
Першымі паўсталі эсты павета Хар'ю, да іх далучыліся сяляне суседняга павета Ляянемаа, а праз тры месяцы эсты на востр. Саарэмаа (востр. Эзель). Насельніцтва гэтых рэгіёнаў мела вядучую ролю і ў мінулых паўстаннях. Пра ўдзел у Паўстанні насельніцтва іншых раёнаў з крыніц невядома, але паводле ўскосных сведчанняў да Паўстання далучыліся эсты з павета Віру, што ў дацкіх уладаннях, і паветаў Ярва і Вільяндымаа, што ва ўладаннях Ордэна. Такім чынам, Паўстанне ахапіла ўсю Эстонію за выняткам тэрыторыі Дэрпцкага біскупства на паўднёвым усходзе краіны.
Радок 35:
Ландмайстр [[Бурхардт фон Дрэйлебен]] зняў аблогу Ізборска і разам войскамі Ордэна, Дэрпцкага біскупства і Рыжскага архібускупства да 4 мая 1343 г. прыбыў у Вейсенштэйн. Да гэтага часу ў Вейсенштэйн прыбылі і 4 кіраўніка паўстання толькі з 3 праважатымі, а таксама талінскі біскуп. Матывы гэтага неабачлівага кроку кіраўнікоў паўстання цяжка растлусачыць, магчыма яны таксама цягнулі час, каб дачакацца шведскага дапаможнага войска. Таксама, верагодна, яны атрымалі ад ландмайстра гарантыю бяспекі.
 
На перамовах у Вейсенштэйне, магістр запытаўся ў кіраўнікоў Паўстання, чаму бязлітасна забіта столькі немцаў, у т.л. малых і старых. Адзін з кіраўнікоў адказаў, што немцы так доўга і жорстка прыгняталі эстаў, што яны болей ужо не маглі цярпець. Тады ландмайстр запытаўся за што былі забіты манахі Падзіскага кляштара. Кіраўнікі адказалі, што і гэтыя манахі заслужылі смерці і наогул, кожны немец, хаця б і ростам у локаць, заслугоўвае смерці. Аднак пры гэтым, кіраўнікі Паўстання заявілі, што калі б ландмайстр навёў парадак і ўзяў эстаў пад сваю ўладу, то яны б згадзіліся яму падпарадкавацца, але немцаў яны цярпець больш не могуць (тут яны відаць мелі на ўвазе немцаў дацкіх васалаў), хоць напраўдзе не хацелі б мець над сабою паноў. Гатоўнасць кіраўнікоў падпарадкавацца Ордэну выглядае дзіўна, магчыма, гэтым яны толькі хацелі пазбегнуць умяшальніцтва Ордэна ў хаду Паўстання. Магістр, заявіўшы, што не можа пакінуць масавыя забойствы без пакарання, загадаў затрымаць кіраўнікоў Паўстання ў Вейсенштэйне, пакуль ён не пакарае паўстанцаў і вернецца. Кіраўнікі паўстання абурыліся гэтым загадам, патрабавалі адпусціць і аказалі супраціўсупраціўленне затрыманню, у баі былі парубленыя на кавалкі, паводле Гунеке-Рэнера.
 
Пасля гэтага, магістр павёў войскі да абложанага паўсталымі Таліна. На шляху немцы мелі некалькі сутычак з атрадамі эстаў, высланымі на сустрач з лагеру паўсталых пад Талінам. У адной з сутычак атрад эстаў колькасцю 1,5 тыс. быў цалкам знішчаны, шлях да Таліна быў адкрыты, 14 мая 1343 г. войскі магістра былі ўжо ў 1 мілі ад Таліна. Магістру было вядома, што галоўная частка паўстанцаў стаяла на ўзгорку паміж возерам і балотам. Каб не даць эстам адступіць у балота, дзе цяжка ўзброенаму рыцарству быдзе цяжка весці бой супраць пяхоты эстаў, ордэнскаму авангарду была пастаўленая задача адрэзаць паўсталых ад балота. У баі з ордэнскім авангардам эсты страцілі 3 тыс. забітымі, астатнія рассеяныя. Эсты пацярпелі пад Талінам поўную паразу. Верагодна, ролю мела і страта кіраўнікоў.
Радок 52:
З прыбылых у канцы верасня 1343 г. прусакаў невялікая колькасць засталася ў Рызе, большая частка ўдзельнічала ў карыных аперацыях супраць эстаў — адзін атрад быў размешчаны ў ордэнскім замку Фелін (цяпер Вільяндзі), другі — у замку Вейсенштэйн; трэці — у Таліне. Усім атрадам, паводле Віганда Марбургскага, была пастаўленая задача ў адзін дзень знішчыць эстаў, у т.л. жыхароў Хар'ю, астравіцянаў і наогул усіх «ворагаў веры». Такім чынам, знішчэнне эстаў было задумана Ордэнам у шырокіх маштабах.
 
Карная аперацыя ў Хар'ю была праведзеная ў 2-й пал. лістапада 1343 г. пад уласным кіраўніцтвам магістра Б. фон Дрэйлебена. Паводле Віганда, немцы знішчалі эстаў без разбору полу і ўзросту, забіралі маёмасць, палілі паселішчы. Эсты ў Хар'ю восенню 1343 г. не мелі ўжо сіл, каб аказаць актыўныактыўнае супраціўсупраціўленне. Частка эстаў пакінула край, астатнія хаваліся па лясах і балотах. Да гэтага, хутка пачаўся голад, бо значная частка палёў з вясны была не засеяная. Аднак частка эстаў умацавалася на 2 гарадзішчах, якія немцам удалося ўзяць толькі пасля працяглай і крывавай аблогі, трапіўшыя ў палон эсты былі пакараныя смерцю.
 
Скончыўшы карную аперацыю на мацярыку, у сяр. лютага 1344 г. па лёдзе немцы пераправіліся на востр. Эзель. Немцы сабралі для гэтага вялікае войска, у т.л. дапамогу з Прусіі, ліваў, латгалаў і земгалаў, магчыма, агульнай колькасцю да 20 тыс. Для паходаў на астравы заўсёды збіралася значнае войска, бо час аперацыі быў абмежаваны перыядам замёрзласці праліваў. Чакаючы немцаў, эсты на востраве пабудавалі моцную драўляную крэпасць, немцы, выпаліўшы наваколле, аблажылі яе. У дзень вырашальнага штурму немцы страцілі 500 чалавек, эсты — звыш 2000. Кіраўніка паўстання Весэ, які трапіў у палон, катавалі і павесілі. Нягледзечы на поспех, карная аперацыя на востраве не была завершаная, баючыся адлігі на пралівах, магістр адвёў войскі на мацярык.