Ірына Фларыянаўна Ждановіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Дачка стваральніка і першага мастацкага кіраўніка [[Беларускі дзяржаўны тэатр|Беларускага дзяржаўнага тэатра]] (БДТ, пазней БДТ-1) — [[Ф. П. Ждановіч]]а, які прывёў яе спачатку на сцэну [[Першае беларускае таварыства драмы і камедыі|Першага беларускага таварыства драмы і камедыі]]. З 1920 года працавала ў Беларускім дзяржаўным тэатры. У 1962—1969 гадах выкладала ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Жонка драматычнага артыста Купалаўскага тэатра [[Барыс Віктаравіч Платонаў|Б. Платонава]].
 
У 11-гадовым узросце І. Ждановіч сыграла хлопчыка ў пастаноўцы Ф. Ждановіча «Раскіданага гнязда» Я. Купалы, а ў 14 годгадоў была ў штаце Беларускага дзяржаўнага тэатра, на практыцы вучылася прафесіі акцёра. У першыя гады працы ў тэатры сыграла шмат роляў хлопчыкаў і дзяўчынак. У 1930-1940-я гады ад роляў травесці І. Ждановіч перайшла да выканання драматычных роляў. Месца асноўнай драматычнай гераіняй у калектыве тэатра, І. Ждановіч прынесла роля Марылькі з «Бацькаўшчыны» К. Чорнага, у якой актрыса выявіла свой тэмперамент, па-майстарску, унутрана апраўдана паказала станаўленне свядомасці гераіні. Выдатнай работай актрысы была афінагенаўская Машачка з аднайменнай п'есы. Значнае месца ў творчасці актрысы заняла роля Ані з п'есы [[Аркадзь Маўзон|А. Маўзона]] [[Канстанцін Заслонаў, п'еса|«Канстанцін Заслонаў»]], гэтая эпізадычная роля, якая ў спектаклях іншых тэатраў глядзелася як прахадная, у выкананні І. Ждановіч стала адной з самых яркіх у спектаклі.
 
Рэпертуар І. Ждановіч быў разнастайны, яна выконвала ролі сваіх сучасніц, раскрывала духоўны свет гераінь [[А. Астроўскі|А. Астроўскага]], [[Уільям Шэкспір|У. Шэкспіра]], [[Генрык Ібсен|Г. Ібсена]], [[Лопэ дэ Вэга|Лопэ дэ Вэгі]]. Ужо будучы вядучай актрысай тэатра І. Ждановіч сыграла ролю шэкспіраўскай Джульеты, спектакль «Рамеа і Джульета» стаў значнай падзеяй тагачаснага культурнага жыцця Беларусі. Асобнае месца ў творчасці І. Ждановіч занялі горкаўскія вобразы. У п'есе А. [[Максім Горкі|М. Горкага]] «Апошнія» яна сыграла адну з лепшых сваіх роляў — Веру Каламійцаву, гэтая роля стала трыумфам актрысы, вывела яе на ўсесаюзную сцэну. Пасля «Апошніх» з горкаўскай драматургіі яна выканала ролю Соф'і ў псіхалагічнай драме «Зыкавы». З вобразаў, створаных актрысай на купалаўскай сцэне, нельга не назваць Цётку з «Шчасця паэта» [[Васіль Вітка|В. Віткі]], Нору з аднайменнай п'есы Г. Ібсена, Ганну Карэніну з аднайменнай п'есы паводле [[Леў Мікалаевіч Талстой|Л. Талстога]] і інш.
 
І. Ф. Ждановіч праявіла здольнасці і ў рэжысёрскай працы. Першым спектаклем, які яна паставіла на купалаўскай сцэне, быў спектакль-казка «Пунсовая кветачка» [[І. Карнавухава|І. Карнавухавай]] і [[Л. Браўсевіч|Л. Браўсевіча]], у якім І. Ждановіч-рэжысёр вырашала вечную тэму барацьбы дабра са злом. Ставіла яна «Таню» [[А. Арбузаў|А. Арбузава]] і «Праз дваццаць год» [[М. Святлоў|М. Святлова]].
 
Народная артыстка БССР (1940). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1948) за ролю Ані з п'есы А. Маўзона «[[Канстанцін Заслонаў, п'еса|Канстанцін Заслонаў]]».
 
== Літаратура ==