Давыд Ігаравіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
clean up using AWB
Радок 1:
[[Image:Seal of Dawid Igorewicz.JPG|166px|right]]
 
'''Давыд Ігаравіч''' (~[[1055]] — {{ДС|25|7|1113}}), [[Князі дарагабужскія (на Гарыні)|кн. дарагабужскі]] (?-[[1080]]; [[1085]]—[[1087]]; [[1099]]—[[1113]]), [[Князі тмутараканскія|кн. тмутараканскі]] (1080-[[1082]]), [[Князі ўладзіміра-валынскія|кн. уладзіміра-валынскі]] ([[1087]]-1099). Сын [[Ігар Яраславіч|Ігара Яраславіча]] і [[Кунігунда Арламюндская|Кунігунды]], дачкі графа [[Ота II Арламюндскі|Ота II Арламюндскага]]. Жанаты на дачке [[Уладзіслаў I Герман|Уладзіслава I Германа]].
 
У [[1080]] Д. І. незадаволены сваім [[Дарагабужскае княства, (на Гарыні)|дарагабужскім удзелам]], разам з [[Валадар Расціславіч Перамышльскі|Валадаром Расціславічам]], захапіў [[Тмутараканскае княства]] выгнаўшы [[Рацібор, баярын Усевалада Яраславіча|Рацібора]] — пасадніка [[Усевалад Яраславіч|Усевалада Яраславіча]]. Некалькі гадоў Д. І. і Валадар княжылі ў [[Тмутаракань|Тмутаракані]], дзе да іх далучыўся Валадараў брат — [[Васілька Расціславіч Церабоўльскі|Васілька Расціславіч]], пакуль у [[1082]] з [[Візантыя|Візантыі]] (з [[Востраў Родас|в. Родас]]) не вярнуўся [[Алег Святаславіч]], які заняў Тмутаракань, перабіў [[Хазары|хазараў]] забіўшых яго брата [[Раман Святаславіч|Рамана]], а Д. І., Валадара і Васільку адпусціў. У [[1084]] Д. І. зноў з Валадаром і Васількам захапілі [[Уладзімір-Валынскі]], але калі з войскам падыйшоў [[Уладзімір Усеваладавіч|Уладзімір Манамах]] збеглі адтуль. Тады Д. І. з дружынай пайшоў да вусця [[Рака Днепр|Дняпра]], захапіў [[Горад Алешша|Алешша]] дзе рабаваў караваны візантыйскіх суднаў, ідучых з [[Кіеў|Кіева]]. Усевалад Яраславіч, якому Д. І. даводзіўся пляменнікам, жадаючы спыніць разбоі паслаў на яго войска, якое запапіўшы прывяло Д. І. у Кіеў дзе Усевалад Яраславіч надаў пляменніку [[Дарагабуж (Гошчанскі раён, Ровенская вобласць, Украіна)|Дарагабуж]] (на [[Рака Гарынь|р. Гарынь]]) — яго папярэднюю воласць, а пасля смерці [[Яраполк Ізяславіч|Яраполка Ізяславіча]] дадаў Уладзімір-Валынскі.
 
У [[1097]] Д. І. удзельнічаў у [[I з'езд у Любечы|з'езде ў Любечы]], пасля разам з [[Святополк Ізяславіч|Святополкам Ізяславічам]] адправіўся ў Кіеў. Тут некаторыя [[баяры]] сталі намаўляць Д. І. на Васілька Расціславіча. Д. І. паверыў хлуслівым паклёпам, а потым упэўніў і недаверлівага Святаполка, што Васілька яму вораг. Змовіўшыся, Святаполк і Д. І. запрасілі Васілька на княжы двор у Кіеў. Тут Васілька схапілі, скавалі падвойнымі ланцугамі і прыставілі вартавога на ноч. У наступную ноч слугі Д. І. перавезлі Васілька ў [[Белгарад, Кіеўская вобласць|Белгарад]] і там асляпілі, а потым адвезлі ў зняволенне ва Уладзімір-Валынскі.
 
Уладзімір Манамах, [[Давыд Святаславіч|Давыд]] і [[Алег Святаславіч]]ы, пазнаўшы аб гэтым злачынстве, пайшлі на Святаполка вайной, але памірыліся з ім пры пасярэдніцтве [[Мітрапаліты кіеўскія і ўсеяўсяе Русі|мітрапаліта]] і ўсіх кіяўлян. І паслалі сказаць Святаполку: ''«Гэтая сварка з-за Давыда. Ідзі зараз на яго і альбо захапі, альбо прагані яго»''. Святаполк пагадзіўся з прысудам князёў, але замарудзіў з паходам.
 
Тым часам увесну [[1098]] Д. І. пайшоў заняць Васількаву воласць [[Церабоўль]]. Брат Васілька, Валадар Расціславіч, сустрэў Д. І. ў [[Горад БускБужск|Бужска]]. Д. І. не пажадаў уступаць з ім у бой і зачыніўся ў БужскеБужску, а Валадар паслаў сказаць яму: ''«Чаму, зрабіўшы зло, не павінішся ў тым? Успомні, колькі ты ўжо зла нарабіў!»'' Д. І. стаў вінаваціць ва ўсім Святаполка, гаворачы: ''«Хіба я гэта зрабіў? Хіба ў маім гэта было горадзе? Я сам баяўся., што мяне схопяць і паступяць са мной гэтак жа; нехаця прыйшлося мне далучыцца да змовы і дзейнічаць заадно са Святаполкам»''. Валадар адказваў на гэта: ''«Бог сведка таму, а зараз адпусці брата майго, і я з табой паміруся»''. Д. І. узрадаваўся і зараз жа выдаў Васілька Валадару, і быў складзены мір. Васілька сеў у Церабоўле, а Д. І. вярнуўся ва Уладзімір-Валынскі.
 
Трохі пачакаўшы Валадар і Васілька пайшлі на Д. І., узялі [[із’ездіз'езд]]ам [[Усевалаж, Валынь|Усевалаж]], спалілі яго, а жыхароў забілі. Затым пайшлі да Уладзіміра-Валынскага. Д. І. зачыніўся ў [[горад]]зе, а браты аблажыўшы яго паслалі да ўладзімірлян з такімі словамі: ''«Мы прыйшлі не на горад ваш і не на вас, а на ворагаў сваіх: на [[Турак (баярын уладзімір-валынскі)|Турака]], на [[Лазар (баярын уладзімір-валынскі)|Лазара]] і на [[Васіль (баярын уладзімір-валынскі)|Васіля]], бо гэта яны падгаварылі Давыда і схілілі яго на злачынства»''. Гараджане, выслухаўшы паслоў, сабралі веча і сказалі Д. І.: ''«Выдай мужоў гэтых, не будзем біцца за іх, а за цябе біцца можам. Калі не аддасі іх, то адамкнем брамы, а ты сам аб сабе падбай»''. Д. І. змушанывымушаны быў выдаць сваіх дарадцаў Васіля і Лазара. Толькі Турака не мог ён выдаць, бо той збег у Кіеў. Пасля гэтага Расціславічы склалі мір з Д. І., а на другі дзень павесілі Васіля і Лазара і расстралялі целы іх Васількавы [[отракі]].
 
У [[1099]] Святаполк Ізяславіч, як абяцаў, пайшоў вайной на Д. І., які пазнаўшы аб прыбыцці Святаполка ў [[Брэст|Берасце]], адправіўся ў [[Польшча|Польшчу]] да свайго цесця Уладзіслава Германа за дапамогай. Уладзіслаў абяцаў дапамагчы Д. І., узяўшы з яго за абяцанне 50 [[Грыўня, (плацёжны злітак)|грыўняў]] золата, але саюз са Святаполкам здаўся Уладзіславу выгадней. Д. І. зачыніўся ва Уладзіміры-Валынскім, а Святаполк стаяў пад горадам сем тыдняў. Д. І. не здаваўся, чакаючы дапамогі ад палякаў, але нарэшце, бачачы, што чакаць няма чаго, стаў прасіць у Святаполка, каб той выпусціў яго з горада. Святаполк пагадзіўся, і яны пацалавалі адзін аднаму крыж ([[22 красавіка]] 1099), пасля чаго Д. І. выехаў у [[Чэрвень]], а Святаполк заехаў ва Уладзімір-Валынскі, пасадзіў тут сына [[Мсціслаў Святаполчыч|Мсціслава]], а іншага сына, [[Яраслаў Святаполчыч|Яраслава]], паслаў у [[Венгрыя|Венгрыю]] па караля [[Каламан, кароль Венгрыі|Каламана]], каб ваяваць разам з ім супраць Расціславічаў.
 
Агульная небяспека зноў злучыла Расціславічаў з Д. І., пакінуўшы сваёй жонку ў Валадара, ён адправіўся шукаць падмогі ў [[Полаўцы|полаўцаў]]. Па дарозе сустрэў [[Баняк, хан палавецкі|Баняка]] з яго ардой і разам з ім раптоўна напаў на венграў. Не вытрымаўшы націску, тыя пабеглі ўздоўж берага [[Рака Сан|Сану]], а полаўцы гналіся за імі два дня, забіваючы іх без ліку. Яраслаў Святаполчыч збег у Польшчу, а Д. І. захапіў [[Суцейск]] і Чэрвень, а потым раптоўна з'явіўся пад Уладзімір-Валынскім. Гараджане паспяхова абараняліся ад полаўцаў, але неўзабаве Мсціслаў Святаполчыч загінуў ўу баі.
 
Святаполк адразу жа паслаў супраць Д. І. свайго ваяводу [[Пуцята, (ваявода кіеўскі)|Пуцяту]]. Пуцята прыйшоў да [[Луцк]]а і тут злучыўся са [[Святаслаў Давыдавіч Чарнігаўскі|Святаславам Давыдавічам]]. Яны разам пайшлі да Уладзімір-Валынскага і [[5 жніўня]] раптоўна напалі на яго, калі ніхто іх не чакаў, а самаго Д. І. не было, і прыняліся секчы ўсіх, хто трапляўся на шляху. Гараджане выскачылі з-за сценаў і таксама пачалі секчы ваяроў Д. І. Святаслаў і Пуцята пасадзілі ва Уладзімір-Валыскім пасадніка [[Васіль, пасаднік уладзіміра-валынскі)|Васіля]] і пайшлі кожны ў свой горад. Д. І. зноў пабег у стэп да Баняка, разам з ім і са мноствам полаўцаў вярнуўся на [[Русь]] і аблажыў Святаслава ў Луцку. Святаслаў, бачачы, што не можа супрацьстаяць такому вялікаму войску, заключыў з Д. І. мір і з'ехаў да бацькі ў [[Чарнігаў]]. Д. І. заняў Луцк, зараз жа пайшоў на Уладзімір-Валынскі, пасадніка Васіля прагнаў, заняў горад і сеў у ім княжыць.
 
У [[Жнівень|жніўні]] 1100 на [[I з'езд ўу Віцічаве|з'езде ў Віцічаве]] сустрэліся Святаполк, Уладзімір, Давыд і Алег Святаславічы. Князі дамовіліся паміж сабою, што не прабачаць Д. І. яго падступства. Праз 20 дзён князі зноў [[II з'езд ўу Віцічаве|з'ехаліся ў Віцічаве]], і прыйшоў да іх Д. І. Князі стаялі кожны са сваёй дружынай, а Д. І. сядзеў убаку, таму што князі не дапусцілі яго да сабе. Затым, параіўшыся, князі паслалі да Д. І. кожны сваіх баяраў, тыя казалі: ''«Вось, што гавораць табе браты: не жадаем даваць табе Уладзіміра, таму што ты ўсадзіў нож у нас, чаго не было ў Рускай зямлі. Мы цябе не чапаем і ніякага зла табе не робім — ідзі ў Бужск і сядзі там, а Уладзімір аддасць Святаполк сыну свайму Яраславу»''. Д. І. з'ехаў у Бужск да якога яму дадалі [[Горад Астрог|Астрог]], [[Дубна, (Ровенская вобласць, Украіна)|Дубна]], [[Чартарыйск]] і 400 грыўняў срэбра, а Святаполк дадаў яму яшчэ Дарагабуж — папярэднюю яго воласць. У [[1111]] удзельнічаў у вялікім паходзе супраць полаўчаў за [[Рака Дон|Дон]]. Пахаваны ў Кіеве, у [[Царква Багародзіцы, (Кіеў)|царкве свСв. Багародзіцы]]. Спадчыну Д. І., Дарагабуж, Бужск, Астрог, Дубна і Чартарыйск, атрымаў Яраслаў Святаполчыч кн. уладзіміра-валынскі. <!--Даведаўся толькі што, высновы, ці былі ў яго сыны, рабіце самі.-->
 
== Літаратура ==
* Богуславский В. В., Бурминов В. В. Русь. Рюриковичи. Иллюстрированный исторический словарь.- М.: Изд. «Познавательная книга плюс», 2000.- 672 с.: ил.
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Князі дарагабужскія (на Гарыні)]]
[[Катэгорыя:Князі тмутараканскія]]