Жыгімонт II Аўгуст: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Праўкі аўтарства 37.215.47.97 (размова) адкочаныя; вернута апошняя версія аўтарства Хомелка
др →‎Біяграфія: (спасылка)
Радок 6:
У [[1522]] [[сойм ВКЛ]] даў гарантыю Жыгімонту Старому, што пасля яго смерці Жыгімонт Аўгуст будзе абраны вялікім князем. У [[1526]] пасля смерці апошніх мазавецкіх князёў Бона Сфорца намагалася перадаць [[Мазавецкае княства]] Жыгімонту Аўгусту, але яно было далучана проста да Польшчы. На сойме ВКЛ у кастрычніку [[1529]] года Жыгімонт Аўгуст абраны вялікім князем пры жыцці бацькі, а [[18 снежня]] на польскім сойме Жыгімонт Стары дамогся абрання сына польскім каралём. Каранаваны ў Кракаве [[20 лютага]] [[1530]], але рэальная ўлада ў Польшчы і ВКЛ засталася ў Жыгімонта Старога.
 
У [[1543]] годзе быў арганізаваны шлюб Жыгімонта Аўгуста з дачкой спадчанніка [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]] [[Фердынанд I Габсбург|Фердынанда]] — эрцгерцагіняй [[Елізавета Аўстрыйская, 1526—1545|Елізаветай]].
 
У [[1544]] Жыгімонт Аўгуст пачаў рэальная кіраванне ў [[ВКЛ]], але Жыгімонт Стары захоўваў правы кантролю над выдаткамі велікакняжацкага скарбу.