Смаленскае княства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
Спроба смаленскай цэнтральнай велікакняжацкай улады перашкодзіць дэзінтэграцыйным працэсам і аднавіць страчаныя пазіцыі, зробленая ў [[1300]] г. вялікім князем [[Аляксандр Глебавіч, князь смаленскі|Аляксандрам Глебавічам]], у адносінах да Дарагабужа скончылася няўдачай<ref>Полное собрание русских летописей. Т. 7. — СПб., 1856. — С. 182</ref>. Аднак у 1302 г. маскоўскія князі захапілі Мажайскі ўдзел<ref> ''Ластоўскі, Г.'' Смаленская зямля ў канцы XIII — першай паловы XIV стст. / Генадзь Ластоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 2. — С. 29.</ref>.
 
З сярэдзіны [[13 стагоддзе|XIII ст.]] на Смаленск пачаліся набегі Літвы. Княства, якое ўсё больш слабела, паступова губляе землі, і Смаленск усё больш трапляе ў залежнасць ад [[Маскоўская дзяржава|Масквы]] і Літвы. У пачатку [[14 стагоддзе|XIV ст.]] ад Смаленскага княства адышлі да [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ)]] землі Падняпроўя, басейн Проні, верхняе Паволжа. Пры князі Іване Аляксандравічы (1313—58) Смаленск трывала трапіў пад уплыў ВКЛ. Князь [[Святаслаў Іванавіч]] (1358—86) імкнуўся да захавання незалежнасці Смаленскага княства, але ў выніку паходаў ВКЛ яно страціла значную частку тэрыторыі на поўдні і поўначы, у т.л. [[Мсціслаў]] і [[Ржэў]]. Святаслаў Іванавіч загінуў у [[1386]], калі смаленскае войска было разбіта ў бітве на рацэ Віхра (пад Мсціславам). Апошнія смаленскія князі [[Юрый Святаславіч]] (1386—92) і Глеб Святаславіч (1392—95) знаходзіліся пад уплывам ВКЛ. Скарыстаўшы міжусобіцу паміж Глебам і Юрыем, вялікі князь ВКЛ [[Вітаўт]] у [[1396|1395]] годзе захапіў Смаленск і пасадзіў там сваіх намеснікаў; Глеб Святаславіч быў адпраўлены ў ВКЛ, а Юрый Святаславіч уцёк у [[Разань]] да свайго цесця Алега Іванавіча і з яго дапамогай у 1401 вярнуў Смаленск. Вітаўт спрабаваў вярнуць горад у 1401, 1402 і 1403; у 1403 ён захапіў [[Мажайск]], і Смаленск апынуўся ў акружэнні зямель ВКЛ. Скарыстаўшы нейтралітэт Масквы і смерць Алега Іванавіча ў [[1404]], Вітаўт вярнуў Смаленск: «винных всех… позабивал до троих тысячей, и, абы в Смоленску не было болшей уже бунтов, а княжество обернул в воеводство». Такім чынам, Смаленскае княства было ліквідавана і на яго аснове створана [[Смаленскае ваяводства]].
 
== Гл. таксама ==