Ірландыя (востраў): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, перанесена: Суб'ект краіны → Рэгіён, Адміністрацыйная адзінка → Раён з дапамогай AWB
Радок 4:
|Нацыянальная назва = Éire
|Карта =
|Месца Акваторыя =
|Краіна = Ірландыя/Вялікабрытанія
|Рэгіён =
|Краіна 1 = Вялікабрытанія
|Раён =
|Суб'ект краіны =
|Адміністрацыйная адзінка =
|UTC =
|Акваторыя =
|lat_dir = N|lat_deg = 53|lat_min = 20|lat_sec =
|lon_dir = W|lon_deg = 8|lon_min = 0 |lon_sec =
|region = IE
|CoordScale =
Радок 24 ⟶ 23:
|Катэгорыя на Вікісховішчы = Ireland (island)
}}
'''Ірландыя''' ({{lang-ga|Éire}}, {{lang-en|Ireland}}<!--, [[Лацінская мова|лац.]] ''Hibernia''-->) — трэці па велічыні востраў у [[Еўропа|Еўропе]]; адзін з двух найбуйных [[Брытанскія астравы|Брытанскіх астравоў]].
 
== Геаграфічнае становішча ==
Радок 32 ⟶ 31:
 
== Геалогія ==
Будова большай часткі тэрыторыі Iрландыі прадстаўлена сістэмай брытанскіх каледанідаў і складзена з метамарфічных парод дакембрыю (крышталічныя сланцы, гнейсы, пігматыты, граніты) і неметамарфічных парод ніжняга палеазою (пясчанікі, сланцы, кангламераты, туфы). На паўночным захадзе і крайнім поўдні развіты герцыніды дэвону і карбону (пясчанікі, кангламераты, сланцы, вапнякі і вугляносныя пароды). На паўночным усходзе пашыраны мезазойскія марскія адклады і палеагенавыя базальты.
 
== Рэльеф ==
Радок 43 ⟶ 42:
Апроч моцнай тэктанічнай і эразійнай рассечанасці, у рэльефе гор Ірландыі выяўлены сляды старажытнага зледзянення, якія ствараюць пры невялікіх вышынях рэзкі, амаль альпійскі рэльеф. Асабліва гэта прыкметна ў гарах Кэры, складзеных магутнымі тоўшчамі старажытнага чырвонага пескавіку. На іх схілах захаваліся велізарныя цыркі, занятыя азёрамі. Горы Кэры ўступамі абрываюцца да моцна парэзанага ўзбярэжжа вострава.
 
Марэнныя і друмлінавыя нізмінныя раўніны ляжаць на вапняковай аснове. Сярэдзінная частка вострава занята невысокай (да 120 м) Цэнтральна-Ірландскай раўнінай, складзенай гарызантальна залягаючымі каменнавугальнымі вапнякмі, перакрытымі нераўнамерным покрывам марэнных гіністых адкладаў апошняга зледзянення. Раўніна слаба дрэнаваная, адрозніваецца высокім стаяннем грунтовых вод, моцнай забалочанасцю, што звязана не толькі з гліністымі грунтамі, але і з падсцілаючымі іх маламагутнымі трэшчнавантымі вапнякамі, якія перашкаджаюць фарміраванню паверхневага сцёку. На ёй прадстаўлены ўсе формы карставага рэльефу і карставай гідраграфіі: глыбокія калодзежы, пячоры і галерэі, падземныя рэкі і азёры, што ўтварыліся ў тоўшчах вапнякоў карбону. Раўніну перасякаюць шматлікія озавыя пясчана-жвіровыя грады, па ёй раскіданы групы ўзгоркаў са старажытных парод, а таксама марэнных і камавых.
 
У паўночнай частцы вострава шматлікія друмлінныя грады чаргуюцца з плоскімі моцна забалочанымі паніжэннямі, складзенымі маламагутнай гліністай марэнай, якая падсцілаецца вапнякамі (а на ўсходзе — ардовікскімі і сілурыйскімі сланцамі). Месцамі таксама развіты карст.
Радок 50 ⟶ 49:
 
== Клімат ==
Клімат Ірландыі ўмераны акіянічны, вільготны; зіма мяккая, лета халаднаватае. Пераважаюць цёплыя заходнія вятры. Сярэднія тэмпературы студзеня 5…8 °С, ліпеня 14…16 °С. Гадавая амплітуда ваганняў тэмпературы на паўднёвым захадзе Ірландыі складае каля 7…8 °С, на ўсходзе дасягае 10…11 °С.
 
Ападкаў 700—1500 мм, у гарах месцамі больш за 2000 мм. У Ірландыі часта марасяць дажджы, назіраюцца густыя тумны. У Дубліне за год у сярэднім здараецца толькі 6 дзён са снегавым покрывам, а па паўднёвым захадзе Ірландыі снега не бывае. Лета ў Ірландыі халаднаватае і дажджлівае. Перадгорная вобласць Паўднёвай Ірландыі адрозніваецца наибольш мяккім акіянічны кліматам, на схілах тут выпадае да 2500 мм ападкаў.
 
== Гідраграфія ==
Шмат рэк (найважнейшая — [[рака Шанон|Шанон]]; іншыя буйныя — Лі, Блэкуатэр, Шур, Нор, Эрн, Бан), азёр (Лох-Нэй, Лох-Дэрн, Лох-Маск і іншыя) і балот (у цэнтральнай частцы). Ірландыю з захаду на ўсход перасякае шэраг каналаў ([[Вялікі канал|Вялікі]], [[Каралеўскі канал|Каралеўскі]], [[Ульстэнскі канал|Ульстэнскі]], [[Лаганскі канал|Лаганскі]] і інш.).
 
У фармаванні рачной сеткі вялікую ролю адыгрываюць карставыя працэсы. Шматлікія рэкі знікаюць у падземных пустотах і затым ізноў выходзяць на паверхню. Жыўленне іх у значнай ступені адбываецца за кошт карставых крыніц і азёр. Значная частка азёр Ірландыі карставага паходжання.