Гарадзельская унія: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 8:
== Асноўныя палажэнні уніі ==
Паводле артыкулаў уніі, Вітаўт прызнаваў вярхоўную ўладу Ягайла; частка вотчынных правоў Ягайлы на землі ВКЛ пераходзіла польскай Кароне, а тытул вярхоўнага князя літоўскага рабіўся часткай польскага каралеўскага тытулу. Адначасова ўводзіўся інстытут спадчыннасці стальца і тытула вялікага князя літоўскага, што скасоўвала вызначанае [[Віленска-Радамская унія|Віленска-Радамскім актам]] аднаўлення простага ўладарання польскім каралём ВКЛ пасля смерці Вітаўта
Акрамя таго, у [[Вялікае Княства Літоўскае|Літве]] ўводзілася аднолькавае з Польшчай адміністрацыйнае дзяленне на ваяводствы і кашталяніі (уводзіліся і адпаведныя пасады - віленскіх і троцкіх [[Ваявода|ваявод]] і [[кашталян]]аў); літоўскія баяры-каталікі атрымлівалі правы польскай шляхты, а таксама польскія гербы. Гэтыя змены закранулі 47 родаў. Агульныя шляхетныя соймы вырашалася склікаць у [[Люблін]]е, або ў [[Парчаў|Парчаве]].
|