Віцень: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др арф.
Радок 48:
[[Файл:Witenes.PNG|міні|Уяўны партрэт князя Віценя (1709)]]
{{main|Вайна Тэўтонскага ордэна і ВКЛ}}
У княжанне Віценя галоўнай небяспекай Літвы быў [[Тэўтонскі ордэн]]. Пруска-літоўскія землі сталі галоўнай арэнай дзейнасці Ордэна пасля канечнага заняпаду крыжацкага руху на Блізкім Усходзе. Апраўданнем існавання Ордэна стала неабходнасць хрышчэння апошніх паганскіх народаў Еўропы  — [[жамойты|жамойтаў]] і літоўцаў. Віцень вёў жорсткую барацьбу з Тэўтонскім ордэнам. Арганізоўваў адпор націску Ордэна на [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]]. Сутыкненні адбываліся амаль штогод з пераменным поспехам. Пад кіраўніцтвам Віценя адбыліся ваенныя паходы на тэрыторыю Тэўтонскага ордэна.
 
Упершыню ўспамінаецца пад 1291 годам, калі [[Будзівід]] паслаў Віценя з вялікім войскам супраць палякаў да Брэста-Куяўскага<ref>Simas Sužiedėlis, ed. (1970—1978). «Vytenis». Encyclopedia Lituanica VI. Boston, Massachusetts: Juozas Kapočius. pp. 221—222. LCC 74-114275</ref>. У 1294 годзе Віцень, ужо вялікі князь, ваяваў [[Ленчыцкая зямля|Ленчыцкую зямлю]] і задушыў паўстанне ў [[Жамойць|Жамойці]], дзе мясцовая знаць схілялася да саюзу з [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскім ордэнам]]<ref name="БС"/>. У 1295 годзе напаў на [[Малая Польшча|Малую Польшчу]].
 
У 1311 годзе Віцень пацярпеў паразу ў [[Бітва пад Ваплаўкен, 1311|бітве пад Ваплаўкен]] паблізу замка {{нп3|Горад Кентшын|Растэнбург|ru|Кентшин}} ({{lang-de|Rastenburg}}) ад [[комтур]]а ордэна [[Генрых Плоцке|Генрыха фон Плоцке]]. У музеі горада [[Горад Кентшын|Кентшын]] зберагаюцца [[Баявая сякера|баявыя сякеры]] і наканечнікі [[Страла|стрэл]], знойдзеныя на полі бітвы. Затым ў 1314 годзе Віцень адбіў нападзенне Ордэна на [[Горад Гродна|Гродна]], але ў тым жа годзе пацярпеў няўдачу пры аблозе памежнай крэпасці {{нп3|вёска Скірснемуне|Крыстмемель|ru|Скирснемуне}} ({{lang-la|Christi Memela, Kyrsmemel, Kirsmomela}}) — гэта быў яго апошні паход.
 
== Дыпламатычныя і гаспадарчыя дасягненні ==