Аляксандр Антонавіч Савіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вф
вікіфікацыя
Радок 6:
Нарадзіўся ў сям’і святара. Планавалася, што пойдзе следам бацькі і дзеда. Скончыў [[Літоўская духоўная семінарыя|Літоўскую духоўную семінарыю]] (1910), [[Санкт-Пецярбургская духоўная акадэмія|Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію]] (1914). За кандыдацкую працу пра беларуска-ўкраінскія школы XVII—XVIII ст. адзначаны спецыяльнай прэміяй, пакінуты на кафедры рускай гісторыі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі для падрыхтоўкі да магістарскага звання. Аднак навучанне працягнуў на [[Гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта|гісторыка-філалагічным факультэце]] [[Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава|Маскоўскага ўніверсітэта]], які скончыў у 1917 годзе. Падзеі [[Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі|рэвалюцыі]] закінулі А. Савіча ў [[Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага|Саратаўскі ўніверсітэт]], дзе пад кіраўніцтвам прафесараў [[Васіль Іванавіч Вераценнікаў|В. І. Вераценнікава]], [[Мацвей Кузьміч Любаўскі|М. К. Любаўскага]] і [[Сяргей Мікалаевіч Чарноў|С. М. Чарнова]] да 1920 года ён рыхтаваўся да магістарскіх іспытаў і абароны дысертацыі «Заходнерускія школы ў XVI—XVIII стст.».
 
[[File:BGU-1922.jpg|thumb|left|350px|Першыя прафесары БДУ, 1922 год (злева направа): <br />Ніжні рад: [[Саламон Захаравіч Кацэнбоген|С. З. Кацэнбоген]], [[Аляксандр Мікалаевіч Вазнясенскі|А. М. Вазнясенскі]], [[Мікалай Міхайлавіч Нікольскі|М. М. Нікольскі]], [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|У. І. Пічэта]], [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]], [[Язэп Юр’евіч Лёсік|Я. Ю. Лёсік]], [[Арсень Аляксеевіч Міхайлоўскі|А. А. Міхайлоўскі]]; <br />Сярэдні рад: [[Іван Міхайлавіч Салаўёў|І. М. Салаўёў]], [[Сямён Якаўлевіч Вальфсон|С. Я. Вальфсон]], [[Яўген Іванавіч Барычэўскі|Я. І. Барычэўскі]], [[Аляксандр Антонавіч Савіч|А. А. Савіч]], [[Дзмітрый Аляксеевіч Жарынаў|Д. А. Жарынаў]], [[Яўген Канстанцінавіч Успенскі|Я. К. Успенскі]], [[Ілля Якаўлевіч Герцык|І. Я. Герцык]]; <br />Верхні рад: [[Уладзімір Мікалаевіч Перцаў|У. М. Перцаў]], [[Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін|М. М. Шчакаціхін]], [[Віктар Васілевіч Якунін|В. В. Якунін]], [[Міхаіл Мікалаевіч Піятуховіч|М. М. Піятуховіч]].]]
 
У 1921 годзе А. А. Савіч быў запрошаны на кафедру расійскай гісторыі [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|БДУ]], 16.11.1921 года афіцыйна зацверджаны выкладчыкам БДУ, пазней дацэнтам і прафесарам. Чытаў лекцыі па гісторыі рускай культуры і «культурных рухаў» ў Беларусі ў XVI—XVIII ст., гісторыі [[Старажытная Русь|Старажытнай Русі]], народнай адукацыі ў Беларусі да XIX ст., вёў семінары і прасемінары па вывучэнні летапісных зводаў, маскоўскай палітычнай літаратуры XVI ст., замежных звестак пра Расію XVI—XVIІ ст., па чытанні і каментаванні Саборнага ўлажэння 1649 года, Наказу Кацярыны ІІ, [[Руская Праўда|Рускай Праўды]], гісторыі [[Смутны час|Смуты]], гісторыі валадарства [[Пётр I (імператар расійскі)|Пятра I]], кіраваў факультатывамі па крыніцах і [[Крыніцазнаўства|крыніцазнаўстве]] Расіі. Быў адным з 10 членаў «камісіі па прадметах гістарычных» і аўтараў 1-га і 2-га выпускаў «Прац БДУ».