Міхаіл Барысавіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стыль, афармленне
Радок 7:
Заняў вялікакняжацкі сталец малалетнім па смерці бацькі, вялікага князя [[Барыс Аляксандравіч|Барыса Аляксандравіча]]. Спрабаваў працягваць бацькаву палітыку захавання незалежнасці Цвяры з падтрымкай ВКЛ. Аднак кароль [[Казімір Ягелончык|Казімір]], нягледзячы на дамовы 1449 і 1484 гадоў, не аказаў дзейнай падтрымкі, што прычынілася страце Цверру незалежнасці.
 
У жніўні 1485 года, вял. кн. маскоўскі [[Іван III]], перакананы ў бяздзейнасці з боку ВКЛ, распачаў ваенныя дзеянні і аблажыў Цвер. Цвярское баярства здрадзіла вял.кн. Міхаілу Барысавічу і ў большасці перайшоўшыперайшло на бок Масквы. У ноч на 12 верасня 1485 года вялікі князь цвярскі ўцёк з абложанага горада ў ВКЛ. Такім чынам, апошняя традыцыйна саюзная ВКЛ дзяржава ва [[Усходняя Еўропа|Усходняй Еўропе]] знікла, што неўзабаве дало магчымасць Маскве перайсці да наступальных дзеянняў непасрэдна супраць ВКЛ ([[вайна Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1492—1494 гадоў]]). У 1486 годзе вял.кн. Міхаіл Барысавіч з невялікім дапаможны вялікалітоўскім атрадам беспаспяхова спрабаваў вярнуць сабе сталец.
 
Апошнія 20 гадоў жыцця вял. кн. Міхаіл Барысавіч быў у ВКЛ, кампенсацыяй за страчаныя ўладанні атрымаў ад караля Казіміра значныя грашовыя сумы, а таксама маёнтак Пячыхвосты на [[Валынь|Валыні]] і вялікую [[латыфундыя|латыфундыю]] на поўдні [[Слонімскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Слонімскага павета]] ([[Ласасін]]ая, [[Бялавічы (Івацэвіцкі раён)|Бялавічы]], [[Гошчава]] і іншыя). Не адыгрываў заўважнай палітычнай ролі.