Лакафарба: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(Няма розніцы)

Версія ад 17:41, 3 чэрвеня 2020

ААТ «Лакафарба» (Лідскі лакафарбавы завод; руск.: ОАО «Лакокраска») — беларускае прадпрыемства па вытворчасці лакафарбавых вырабаў, якое знаходзіцца ў г. Ліда Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

Завод быў пабудаваны на базе невялікай хімічнай фабрыкі, якая існавала ў Лідзе з 1958 года. У 1959 годзе яна была ператворана ў Лідскую фабрыку лакафарбавых вырабаў[1]. Будаўніцтва вялікага прадпрыемства па праекце Дзяржаўнага навукова-даследчага і праектнага інстытута лакафарбавай прамысловасці (ГИПИ ЛКП) пачалося ў 1963 годзе, першая чарга была ўведзена ў эксплуатацыю 1 чэрвеня 1965 года[2][3][1]. У 1966 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю новыя цэхі полівінілацэтатнай эмульсіі і алкідных смолаў[2]. У 1970 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх эмаляў, у 1971 годзе — цэх лакаў на кандэнсацыйных смолах, у 1972 годзе — доследна-прамысловая ўстаноўка па вытворчасці лакаў, у 1973 годзе — цэх лакаў і эмаляў на полімерызацыйных смолах[2]. У 1976 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю цэх па вытворчасці фталевага ангідрыда, які быў пабудаваны сумесна з Польскай Народнай Рэспублікай[3][2][1]. 18 лістапада 1983 года ці ў 1984 годзе завод быў ператвораны ў Лідскае вытворчае аб'яднанне «Лакафарба» Усесаюзнага аб'яднання «Союзкраска», у якое ўвайшоў таксама Мінскі лакафарбавы завод[4][3]. У 1986 годзе былі пабудаваны комплексы фізіка-механічнай і біялагічнай ачысткі прамысловых сцёкаў[3]. У 1991 годзе завод быў падпарадкаваны Дзяржкамітэту Рэспублікі Беларусь па прамысловасці і міжгаліновым вытворчасцям, у 1992 годзе быў перададзены ў склад Камітэта па нафце і хіміі (зараз — канцэрн «Белнафтахім»)[4]. У 1994 годзе завод быў ператвораны ў адкрытае акцыянернае грамадства[3]. У канцы 1990-х гадоў пачалося тэхнічнае пераабсталяванне прадпрыемства[3].

Сучаснае становішча

Завод выпускае каля 25 тыс. т фталевага ангідрыда, 55 тыс. т арганаразбаўляльных лакафарбавых матэрыялаў, 1 тыс. т водна-дысперсійных лакафарбавых матэрыялаў. Завод таксама вырабляе полівінілацэтатную дысперсію (ПВАД) і растваральнікі[3]. Прадукцыя рэалізуецца пад 4 брэндамі («Lida», «Fresko», «Massive», «Garage»)[5]. Прадпрыемства займае 27% беларускага рынку лакафарбавых вырабаў і 16% расійскага[6].

Зноскі

  1. а б в ОАО «Лакокраска» (г. Лида) исполнилось 55 лет (руск.)
  2. а б в г Лідскі лакафарбавы завод // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 250.
  3. а б в г д е ё Было-стало (руск.)
  4. а б Лидское производственное объединение "Лакокраска" на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь)
  5. ААТ Лакафарба
  6. Белнефтехим добивается для лидской «Лакокраски» статуса эксклюзивного поставщика для машиностроения (руск.)

Спасылкі