Аляксандр Ануфрыевіч Шлюбскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: вікіфікацыя з дапамогай AWB
др дадаў інфармацыю
Радок 7:
 
У творчай дзейнасці вучонага ёсць дзве фундаментальныя працы, якія не страцілі свайго значэння і сёння. Першая — грунтоўны бібліяграфічны даведнік «Матэрыялы да беларускае бібліяграфіі» (т. 4. Этнаграфія. 1927). У ёй сабраны, пазначаны, сістэматызаваны велізарны матэрыял — усё, што пісалася, публікавалася пра духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў у рускай і польскай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, перыядычных выданнях, назапашвалася ў архіўных сховішчах. Прадоўжыць гэту працу Шлюбскага, нягледзячы на неаднаразовыя спробы вучоных, не ўдалося. Другая грунтоўная праца А. Шлюбскага (яна найбольш ацэньваецца фалькларыстамі) — яго «Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны» (ч. 1-2, 1927-28). Першапачатковая аўтарская назва збору «Крывічы». Збор змяшчае каляндарную і сямейна-абрадавую творчасць Віцебшчыны як этнаграфічнага рэгіёна. Кожнаму апублікаванаму цыклу Шлюбскі перадпаслаў бібліяграфію ўжо сабраных народна-паэтычных твораў, прадмову, у якой улічаны абрадавыя аспекты рэгіянальнага фальклору. Запісы зроблены і пададзены з улікам дыялектных асаблівасцей мовы ўсяго Падзвіння.
 
У 1933 годзе ў часопісе «Мастацтва і рэвалюцыя» і іншых выданнях з'явіўся артыкул «Аб рэцыдывах нацыянал-дэмакратызму ў творчасці мастака Мініна<ref>https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/Viciebski_proletary.zip/1933-021.pdf</ref>» аўтарства [[Віталь Вольскі|Віталя Зэйдэль-Вольскага]]. У тэксьце даводзілася, што Мінін займаецца класавым шкодніцтвам.
 
Віталь Зэйдэль-Вольскі пісаў: "Экслібрыс, зроблены для Шлюбскага, характэрны сваім голым этнографізмам. У цэнтры яго знаходзіцца курган. З левага боку кургана сядзіць стары селянін і грае на цымбалах[1]. На кургане сядзіць таксама стары і грае ў дуду. Побач з ім яшчэ адзін стары ў саламяным капялюшы стаіць і грае на трубе. Нацдэм Шлюбскі з задавальненнем знаходзіў у гэтых экслібрысах работы Мініна яскравыя адбіткі беларускага «нацыянальнага адраджэння»".
 
Арыштаваны [[ДПУ БССР]] 3 красавіка 1930 года па справе [[Саюз вызвалення Беларусі (справа)|«Саюза вызвалення Беларусі»]]; паводле пастановы Калегіі АДПУ ад 10 красавіка 1931 года высланы тэрмінам на 5 гадоў у [[Ніжні Ноўгарад]] (па гэтай справе рэабілітаваны 19.9.1960). Паўторна арыштаваны ў чэрвені 1935 УНКВД па Ленінградскай вобласці. Асобай нарадай пры [[НКУС СССР]] 16.11.1935 прыгавораны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. У 1990 годзе пракуратура Ленінграда адмовіла ў рэабілітацыі па гэтай справе. Групавая справа А. Шлюбскага і іншых № 20951-с захоў­ваецца ў архіве [[КДБ Беларусі]]. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей.