Ежы Сапега: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
З чарэйскай лініі [[Род Сапег|Сапегаў]], сын пісара польнага літоўскага [[Мікалай Крыштаф Сапега|Мікалая Крыштафа Сапегі]] і Сюзаны з [[Гасеўскія|Гасеўскіх]]. Звесткі пра яго, у тым ліку на партрэце кодзеньскай серыі, у асноўным непраўдзівыя. Ежы Сапега не памёр у 1642 годзе ва ўзросце 35 гадоў, гэта не адпавядае жыццю бацькі (1613-2.6.1639), раней за якога нарадзіцца ён не мог. Мікалай Крыштаф ажаніўся ў 1637 годзе, таму на час смерці караля [[Уладзіслаў Ваза|Уладзіслава Вазы]] (1648) Ежы было да 10 гадоў, ён не браў удзелу ў элекцыі гэтага караля і не выконваў яго даручэнняў як староста [[Вілкавішкіс|вілкавішскі]]. Староства мог атрымаць пасля бацькі, але крыніцамі гэта не пацверджана. Не быў і кавалерам ордэна Белай Стужкі, такая адзнака не вядома еўрапейскай [[Фалерыстыка|фалерыстыцы]]. Памёр, напэўна, і праўда ў Іспаніі, што дало глебу паданню пра дыпламатычную місію і ордэн.{{Sfn|Kałamajska-Saeed|2006|p=158}}
 
Аўтар ўяўнай біяграфіі Ежы Сапегі — [[Алойзі Міштальт]], са спасылкай на неназваныя кодзеньскія дакументы, а напэўна са словаў канцлера літоўскага [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка Сапегі]], паблытаў пісара польнага Мікалая Крыштафа (1613—1639) з вялікім кухмістрам [[Мікалай Міхайлавіч Сапега|Мікалаем Сапегам]] (†1611), аб’яднаўшы іх у адну асобы і прыпісаўшы першаму сыноў і дачок другога, пры гэтым даволі адвольна падаючы імёны і біяграфічныя звесткі.{{Sfn|Kałamajska-Saeed|2006|p=158}}
 
Ордэн Белай Стужкі, напэўна, таксама ўзнік ва ўяўленні Яна Фрыдэрыка Сапегі, які падае гісторыю ордэна, выгляд знака і яго наданне Ежы Сапегу, паслу караля [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонта Вазы]] (1566—1632) — таксама блытаючы двух Мікалаяў з розных пакаленняў. Зыходзячы з пададзенага апісання, асновай уяўленняў быў сапраўдны кастыльскі [[Ордэн Стужкі]], але ордэнскія знакі ў апісанні і на партрэце Ежы Сапегі не адпавядаюць яму<ref name="Астахов-2019">Астахов, 2019</ref>.{{Sfn|Kałamajska-Saeed|2006|p=159}}
 
== Партрэт ==
Партрэт з генеалагічнай серыі роду (72 партрэты) створаны ў 1709 годзе на заказ канцлера літоўскага [[Ян Фрыдэрык Сапега|Яна Фрыдэрыка Сапегі]] для кодзеньскага {{нп5|Касцёл Святой Ганны (Кодзень)|касцёла Св. Ганны|pl|Bazylika św. Anny w Kodniu}}. Захаваўся таксама арыгінальны эскіз партрэта (цяпер захоўваецца ўу [[Нацыянальны музей у Кракаве|Нацыянальным музеі ў Кракаве]]), невядомага мастакааўтара ўсёй серыі. Надпіс на патрэце, паводле прорысу Юзафа Лоскага ў 1855 годзе<ref name="SKS-2008">Sapieha, Kałamajska-Saeed, 2008, p. 76.</ref>, быў «Georgius 2. | NICOLAI Notarii Campestri FILIUS | Capitaneus Vilkisicnsic | Poseł do Hiszpanii orderu | Albae Themiae kawaler». Цяперашні надпіс з’явіўся пасля аднаўлення партрэта ў 1876 годзе.{{Sfn|Kałamajska-Saeed|2006|p=159}}
 
На партрэце Ежы Сапега выяўлены ў іншаземным строі — вузкай вопратцы з вытанчаным каўнерам, што, напэўна, лічылі важным элементам падання пра меркаваную дыпламатычную місію ў Іспанію, дзе ён памёр, а таксама з іспанскай востраканечнай барадой. Падоўжаны твар з вялікім прамым носам і міндалепадобнымі вачамі, характэрны ўсім партрэтам кодзеньскай серыі, напэўна, пацвярджаў належнасць да нашчадкаў [[Нарымонт Гедзімінавіч|Нарымонта]]. Стужцы і знаку ордэна ''Albae Taeniae'' і, напэўна, дэвізу ордэна ''Pietas et Iustitia'' (лац.: Дабро і Справядлівасць) бракуе праўдзівасці. На думку М. Каламайскай-Саед, патрэт цалкам уяўны.{{Sfn|Kałamajska-Saeed|2006|p=159}}