Васіль Вітка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Пераклады: вікіфікацыя
др →‎Біяграфічныя звесткі: Выдаленне гутарковых неалагізмаў., перанесена: напрыканцы → пад канец з дапамогай AWB
Радок 66:
У час сталінскіх рэпрэсій, у [[1937]] годзе быў выключаны з [[камсамол]]а і выгнаны з рэдакцыі «Чырвонай змены» «за страту пільнасці і лібералізм». На працу не бралі, дапамог Рыгор Лынькоў, які узяў на сваё імя тэрміновую работу і перадаў яе Крысько. Гаспадыня прыватнага дамка на [[вуліца Розы Люксембург (Мінск)|вуліцы Розы Люксембург]], якая здавала сям’і пакойчык, спалохалася і пагнала іх з кватэры. Тады [[Міхась Лынькоў]] дамогся праз [[Літфонд]], каб яго пасялілі ў флігельку вартаўніка пры Доме творчасці ў [[Пухавічы (Пухавіцкі раён)|Пухавічах]]. У гэты час Цімох Крысько захварэў на [[сустаўны раматус]] і пачаў хадзіць з кіёчкам. Праз дзевяць месяцаў быў адноўлены на працы<ref name="kamunikat">[http://pdf.kamunikat.org/download.php?item=32957-1.pdf Жыў на свеце дзед Васіль]</ref>. Працаваў у рэдакцыях газет «[[Літаратура і мастацтва (1932)|Літаратура і мастацтва]]» (1937-38) і часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1938-39)<ref name="БС"/>.
 
У лістападзе 1939 года яго прызваны ў армію. Служба праходзіла ў [[Чырвонае Урочышча|Чырвоным Урочышчы]] пад Мінскам<ref name="kamunikat"/>. Удзельнічаў у [[Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, 1939|паходзе Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь]] і да самага пачатку вайны працаваў сакратаром Беластоцкага абласнога аддзялення СП БССР<ref name="БС"/>. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны  хутка паехалі ў Гомель, дзе Крысько пайшоў у ваенкамат, каб стаць дабраахвотнікам, але яго не прапусцілі па зроку і адразу ж накіравалі ў Маскву працаваць у беларускіх выданнях. Размінуўся з жонкай і сустрэўся з ёй толькі напрыканцыпад канец вайны. Вольга пешкі з двума маленькімі дзецьмі на руках дайшла з Гомеля ў [[Орша|Оршу]], а потым дабралася да [[Смаленск]]а, дзе ёй удалося сесці ў цягнік. Так сям’я апынулася ў эвакуацыі ў [[Курган (горад)|Кургане]]<ref name="kamunikat"/>.
 
Цімох працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», а з 1942 — у аддзеле прапаганды і агітацыі ЦК КПБ, рэдактар масавых выданняў для акупіраваных раёнаў. Супрацоўнічаў у сатырычных часопісах «Партызанская дубінка» і «[[Раздавім фашысцкую гадзіну]]».