Палацца Век’ё: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Іншыя залы палаца: clean up, перанесена: Нікола → Нікало з дапамогай AWB
афармленне
Радок 30:
}}
 
'''Палацца Век'ёВек’ё''' ({{lang-it|Palazzo Vecchio}}, Стары палац) — адна з найбольш вядомых славутасцей [[Фларэнцыя|Фларэнцыі]], размешчаная на [[Плошча Сіньёрыі|плошчы Сіньёрыі]]. У наш час служыць [[ратуша]]й.
 
== Назва палаца ==
Гэты ўрадавы будынак [[1299]] года, дзе засядалі [[прыёр]]ы, зваўся Новы палац (''Palagio novo''). Ранейшы ўрадавы будынак [[Барджэла]] стала Старым палацам. У [[XV]] стагоддзі кіраўнікі камуны абвясцілі сябе [[сіньёр]]амі (''signori''), а сам будынак стаў звацца Палацца дэла Сіньёрыя, даўшы тым самым назву і плошчы перад палацам. Тым часам будынак ужо паспелі пераназваць у ''Палацца Дукале'' (рэзідэнцыю [[герцаг]]а): вялікі герцаг Тасканскі [[Козіма I, вялікі герцаг Тасканы|Козіма I]] пераехаў сюды ў [[1540]] годзе са свайго ўласнага палаца (сёння [[Палацца Медычы-Рыкардзі]]). Але ў [[1565]] годзе ён аддаў перавагу перанесці сваю рэзідэнцыю ў [[Палацца Піці]], які быў для гэтага пашыраны, а ранейшы Новы палац перастаў лічыцца новым і стаў Старым палацам (Палацца Век'ёВек’ё).
 
== Гісторыя будынка ==
Будаўніцтва ўрадавага будынка — рэзідэнцыі ўрада Фларэнцыі было даручана гільдыямі [[Арнольфа дзі Камбіа]] ў [[1298]] годзе.
 
Палацца Век'ёВек’ё быў збудаваны па ўзоры больш старога адміністрацыйнага палаца ''Палацца Таскана'' ў горадзе [[Вальтэра]], але выглядае нашмат больш магутным і здаецца высечаным з аднаго кавалка скалы. Праект прадугледжваў выразныя формы: у плане гэта [[прамавугольнік]], але тонкія карнізы па фасадзе візуальна падзяляюць яго на тры блокі. Увянчаная зубцамі галерэя як бы паўтараецца на званіцы і на вежы, вышыня якой дасягае 94 м, дапаўняючы ўражанне велічнай прастаты. У [[1667]] годзе на вежы былі ўсталяван гадзіннік працы [[аўгсбург]]скага майстра Г. Ледэрле, якія працуе да нашага часу.
 
У [[1478]] годзе на вокнах Палацца Век'ёВек’ё былі павешаны змоўшчыкі на чале з [[Франчэска Пацы]], якія спрабавалі зрынуць уладу [[Медычы]]. Бернарда дзі Бандзіна Баранчэла, забойца [[Джуліяна Медычы]], быў павешаны на вокнах таго ж Палацца Век'ёВек’ё [[20 снежня]] [[1479]] года. Гісторыя з павешаннем [[Франчэска Пацы]] абыграна ў рамане [[Томас Харыс|Томаса Харыса]] «[[Ганібал, раман|Ганібал]]» і [[Ганібал, фільм, 2001|аднайменным фільме]] [[Рыдлі Скот]]а; сцэна павешання таксама паказана ў камп'ютарнайкамп’ютарнай гульні [[Assassin's Creed II]].
 
<gallery>
Радок 50:
 
== Апісанне будынка ==
 
=== Унутраны дворык ===
Побач са знакамітым «[[Статуя Давіда|Давідам]]» знаходзіцца ўваход у цудоўны дворык, аформлены [[Мікелоца]] ў [[1453]] годзе ў стылі ранняга [[Рэнесанс|Адраджэння]]. З нагоды шлюбу [[Франчэска I, вялікі герцаг Тасканы|Франчэска I дэ Медычы]] з [[Іаана Аўстрыйская|Іаанай Аўстрыйскай]], [[Джорджа Вазары]] размаляваў сцены краявідамі [[Вена|Вены]], [[Лінц]]а і [[Грац]]а. Вазары быў прыдворным архітэктарам Козіма I і перабудаваў сярэднявечны палац з улікам пажаданняў герцага. Ужо ў дворыку бачна, наколькі багатыя парадныя памяшканні павінны знаходзіцца ўнутры гэтай манументальнай рэзідэнцыі вялікіх герцагаў.
Радок 75 ⟶ 76:
З ладжэты адкрываецца маляўнічы краявід на [[базіліка Санта-Крочэ|базіліку Санта-Крочэ]], [[Сан-Мініята-аль-Монтэ]] і крэпасць [[Фортэ Бельведэрэ]].
 
У Палацца Век'ёВек’ё ёсць Аўдыенц-зала з выявай [[герб Фларэнцыі|герба Фларэнцыі]] на залатым [[кесоны|кесоннай]] столі, і Зала лілей, якая калісьці была аб'яднанааб’яднана з Аўдыенц-залай у адно цэлае. Нават дзверы тут уражваюць, асабліва мармуровыя, якія вядуць у Аўдыенц-залу. На столі Залы лілей намаляваны залатая кветка лілеі на сінім фоне — герб французскіх графаў [[Анжуйская дынастыя|Анжу]], якія дапамагалі фларэнційскім [[гвельфы|гвельфам]] у іх барацьбе з [[гібеліны|гібелінамі]] і спрыялі іх канчатковай перамозе. На сценах залы — велізарная фрэска [[Даменіка Гірландая]] з выявамі першага [[біскуп]]а Фларэнцыі Св. Дзанобія разам са святымі Ларэнца і Стэфана і героямі Рымскай рэспублікі ([[Марк Юній Брут|БрутБрутам]]ам, [[Цыцэрон]]ам, [[Сцыпіён]]ам і інш.), якія павінны былі натхняць кіраўнікоў горада на абарону рэспубліканскіх ідэалаў. Кампазіцыю Залы лілей завяршае «''[[Юдзіф]]''» [[Данатэла]]. Праз Залу канцылярыі, дзе выстаўлены бюст [[Нікало Макіявелі|Макіявелі]] і вісіць яго партрэт, можна патрапіць у Залу Мапамонда, дзе знаходзіцца старадаўняя карта свету.
 
У калекцыі музычных інструментаў Палацца Век'ёВек’ё знаходзяцца скрыпкі [[Страдзівары]] і [[Амаці]].
 
<gallery>
Радок 88 ⟶ 89:
Выява:Firenze.PalVecchio.England.JPG|Геаграфічная карта Англіі ў зале Мапамонда
</gallery>
{{зноскі}}
 
== Спасылкі ==
Радок 93 ⟶ 95:
 
{{Славутасці Фларэнцыі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
{{DEFAULTSORT:Век'ё}}
[[Катэгорыя:Славутасці Фларэнцыі]]