Унія (часопіс): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Спасылка на алічбаваныя нумары
др рыма- ==> рымска-, перанесена: рыма-каталіцкі → рымска-каталіцкі з дапамогай AWB
Радок 49:
Другі нумар меў новы падзагаловак — «Часопіс хрысціянскага сумоўя» — які адлюстроўваў і новы інтарэс рэдакцыі: у раздзеле «Шляхі да сумоўя» паэт [[Алег Андрэевіч Бембель|Зніч]] (праваслаўны) і паэтка [[Данута Іванаўна Бічэль-Загнетава|Данута Бічэль-Загнетава]] (рыма-каталічка) разважалі пра сутнасць і змест хрысціянскага адзінства для Беларусі. А грэка-каталіцкі погляд быў прадстаўлены перадрукам артыкула [[Леў Юр’евіч Гарошка|Льва Гарошкі]] «Няўміручая ідэя» з часопіса «[[Божым шляхам]]», які гэты святар выдаваў у Парыжы і Лондане. Сучаснае [[багаслоўе]] было прадстаўлена трыма тэкстамі на тэму [[Святарскае пакліканне|святарскага паклікання]], пачаткам «Катэхізма айца Пётры» (працяг якога з’явіўся ў трэцім нумары, але не атрымаў далейшага працягу) і артыкулам «Таямніцы Ружанцу» Яна Лук’яновіча. З літаратурных твораў — творы Трыпутніка ([[Галіна Міхайлаўна Дубянецкая|Галіна Дубянецкая]]), [[Ігар Міхайлавіч Бабкоў|Ігара Бабкова]], [[Наталля Аляксееўна Арсеннева|Наталлі Арсенневай]] і [[Вольга Куртаніч|Вольгі Куртаніч]]. Сяргей Горбік напісаў гісторыю [[Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск)|Петрапаўлаўскай царквы]] ў Мінску, а [[Караліна Мацкевіч]] і [[Сяржук Вітушка]] — пра традыцыі святкавання [[Каляды|Калядаў]]. У гэтым нумары з’яўляецца першы артыкул у раздзеле «Беларускія абразы», які вёў знаўца ўніяцкага іканапісу [[Юрый Віктаравіч Хадыка|Юрый Хадыка]]. З’яўляецца першы артыкул-агляд адраджэння Грэка-Каталіцкай Царквы Паўла Богдана ([[Сяргей Паўлавіч Абламейка|Сяржук Абламейка]]). Асобныя малюнкі багата-ілюстраванага нумара падпісаны: А. Жыгоцкая, [[Гэнік Лойка|Г. Лойка]], А. Ткачова.
 
У трэцім нумары заўважаецца прысутнасць рымарымска-каталіцкіх аўтараў: Міхал Сапель (тады — пробашч першай у Мінску беларускамоўнай рыма-каталіцкай [[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы|парафіі св. Роха]]), [[Тамаш Кемпійскі]] (уступ да ўрыўка з яго «[[Следам за Хрыстом]]» стварыў [[Эдвард Зіноўевіч Тарлецкі|Эдвард Тарлецкі]]) і [[Казімір Сваяк]]. Пётра Смык і [[Алег Іванавіч Дзярновіч|Алег Дзярновіч]] разважаюць пра перспектыву адзінства царкоўнага календара ў Беларусі. [[Таццяна Іванаўна Шамякіна|Таццяна Шамякіна]] апублікавала першы тэкст у раздзеле «У культурнай традыцыі свету», якія меўся ствараць дыскурс пра беларускую духоўную традыцыю ў сусветным кантэксце. У малітоўнай прозе «Дазволь прыйсці» Міхаліна ([[Ірына Міхайлаўна Дубянецкая|Ірына Дубянецкая]]) распавядае пра першую грэка-каталіцкую пілігрымку, а ў канцы нумара — рэпартаж пра першую паездку беларускай моладзі на экуменічную сустрэчу, арганізаваную супольнасцю [[Тэзэ]]. Літаратура прадстаўлена творамі [[Алесь Гарун|Алеся Гаруна]] і [[Галіна Міхайлаўна Дубянецкая|Галіны Дубянецкай]], а раздзел «Шляхі да сумоўя» — рэфлексіяй пастара [[Эрнст Сабіла|Эрнста Сабілы]].
 
Адной з тэм чацвёртага нумара стала свята [[Праабражэнне Ісуса|Перамянення]]. Яму прысвечана [[казанне]] а. [[Аляксандр Надсан|Аляксандра Надсана]], біблейскае эсэ [[Ірына Міхайлаўна Дубянецкая|Ірыны Дубянецкай]] і артыкул [[Юрый Віктаравіч Хадыка|Ю. Хадыкі]] ў раздзеле «Беларускія абразы». Другая тэма — імёны любові і Бога, якой прысвечаны пераклад з [[Максім Вызнаўца|Максіма Вызнаўцы]], эсэ [[Караліна Мацкевіч|Караліны Мацкевіч]] пра традыцыю Божага Імя ў старажытна-яўрэйскай і старажытна-хрысціянскай традыцыях і артыкул-інструкцыя а. [[Віктар Пятровіч Данілаў|Віктара Данілава]] пра [[Ісусава малітва|Ісусаву малітву]]. Гісторыя Грэка-Каталіцкай Царквы разглядаецца ў артыкулах [[Сяргей Паўлавіч Абламейка|Сяржука Абламейкі]] і [[Казімір Сваяк|Казіміра Сваяка]]. Літаратура прадстаўлена творамі [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], Лукаша Трыпутніка ([[Галіна Міхайлаўна Дубянецкая|Галіна Дубянецкая]]) і [[Людка Сільнова|Людкі Сільновай]]. У раздзеле «Шляхі да сумоўя» — інтэрв’ю з Ёзафам Марыя дэ Вольфам, сакратаром дабрачыннай арганізацыя «Царква ў патрэбе». У нумары — пачатак цыкла пра [[Усходнія Каталіцкія Цэрквы|ўсходнія каталіцкія абрады]] Алеся Ліцвіна, а ў раздзеле «Раздарожжа» — малітоўная проза Міхаліны ([[Ірына Міхайлаўна Дубянецкая|Ірына Дубянецкая]]) на тэму [[Псалтыр|кнігі Псалмоў]]. Агляд «Царква» ў апошнім нумары часопіса занатоўвае і аналізуе грэка-каталіцкае жыццё за 1991—1995 гады: рэгістрацыю першых парафій, складаныя стасункі з дзяржаўнымі ўладамі, заснаванне манастыра ў Полацку, [https://svabod1.azureedge.net/a/31122138.html безвыніковыя просьбы] да [[Ватыкан]]а аб прызначэнні [[Епіскап|біскупа]].
Радок 59:
* [https://knihi.com/none/Unija_pdf.zip.html Адсканаваныя нумары на "Беларускай палічцы"]
*[https://www.unija.by Алічбаваны змест на unija.by]
 
[[Катэгорыя:Часопісы Беларусі на беларускай мове]]
[[Катэгорыя:1990 год у Мінску]]