Мікалай Міхайлавіч Нікольскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37:
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. працаваў настаўнікам у савецкай працоўнай школе, выкладчыкам Сацыялістычнай акадэміі грамадскіх навук у Маскве. У 1918 г. перабраўся ў Смаленск, дзе быў адкрыты дзяржаўны ўніверсітэт, быў прафесарам [[Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт|Смаленскага ўніверсітэта]], з восені 1919 г. — рэктарам.
 
У 1921 г. па запрашэнні першага рэктара новастворанага [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнадзяржаўнага ўніверсітэта]] [[У. І. Пічэта|У. І. Пічэты]] пераязджае ў Мінск. У верасні 1921 г. Вучоным Саветам БДУ М. М. Нікольскі зацверджаны на пасаду прафесара па кафедры гісторыі рэлігіі. У 1922 г. адказваў за арганізацыю новага, педагагічнага, факультэта. М. Нікольскаму, як аўта­рытэтнаму навукоўцу, было даручана кіраваць разглядам заяў аб прыёме на працу ў БДУ ад тых, хто жадаў працаваць у Мінску на выкладчыцкай пасадзе. Між іншых, у верасні 1923 г. на працу ва ўні­версітэт дзякуючы М. Нікольскаму быў прыняты этнограф [[І. А. Сербаў]]. У кастрычніку 1923 г. на пасяджэнні дэканата педфака была разгле­джана рэкаменда­цыя на працу выкладчыкам беларускай мовы [[Якуб Колас|К. М. Міцкевіча (Я. Коласа)]], М. М. Нікольскі прасачыў, каб Праўленне БДУ прыняло станоўчае рашэнне па гэтым кадравым пытанні і неабходная папера трапіла на пацвярджэнне Галоў­прафадукацыі БССР.
 
Таксама М. М. Нікольскі, як намеснік дэкана, займаўся забеспячэннем кватэрамі выкладчыкаў, якіх запрашаў, удзельнічаў у камісіі па абкладан­ні студэнтаў платай за вучобу, каб падтрымаць існаванне факультэта і ўніверсітэта ў цэлым, фарміраваў экспазіцыю ўніверсітэцкага музея гісторыі, культуры і рэлігіі. У экспазіцыі, вядома, цалкам адлю­строўваліся навуковыя інтарэсы М. Нікольскага — першабытная культура, рэлігія, Егіпет, Вавілон, Асірыя і г.д.
Радок 45:
У адным са сваіх выступленняў, 30.10.1922 г. у БДУ, М. М. Нікольскі выказваў захапленне новымі магчымасцямі для даследчыкаў, каб вывучаць рэлігію як з’яву сацыяльную, праз даследаванне і крытыку, а не праз дагматыку і апалогію. У 1922 г. выходзіць і яго буйная праца па гісторыі ранняга хрысціянства «Сусветны і сацыяльны пераварот па ўяўленнях ранняга хрысціянства» — аналіз раннехрысціянскай эсхаталогіі (вучэння аб канцы свету), дзе М. М. Нікольскі  рэалізоўвае матэрыялістычны погляд на гісторыю, аднак у працы Ісус — гістарычная асоба, храналогія кніг Новага запавету — сапраўдная.
 
У 1920-я і наў пачатку 1930-х гадоў М. М. Нікольскі выдаў шэраг сваіх прац па гісторыі хрысціянства і іудзейскай рэлігіі. Паказальна, што яго кніга «Політэізм і монатэізм у яўрэйскай рэлігіі» была выдадзена ў Мінску у 1931 г. на беларускай мове, а на рускую мову была перакладзена толькі ў 1974 г. у серыі «Навукова-атэістычная бібліятэка». З 1930-х гадоў М. М. Нікольскі фактычна перастаў даследаваць праблемы ранняга хрысціянства, аднак у гэты час выйшла яго кніга «Гісторыя рускай царквы».
 
У 1931 годзе абраны акадэмікам АН БССР. Сканцэнтраваўся на вывучэнні праблем гісторыі Старажытнага Усходу. З пачатку стварэння гістарычнага факультэта БДУ узначаліўўзначаліў кафедру гісторыі Старажытнага Свету і Сярэдніх вякоў, а пасля яе падзелу ў 1938 г. — кафедру гісторыі Старажытнага Свету. Шмат увагі надаваў працы з аспірантамі, студэнтамі. Аўтар падручніка па гісторыі Старажытнага Свету для школы, потым разам з [[С. І. Кавалёў|С. І. Кавалёвым]] і [[А. В. Мішулін|А. В. Мішуліным]] яшчэ аднаго, якім у школах СССР карысталіся некалькі дзесяцігоддзяў, і які па ўзроўні пераўзыходзіў многія навейшыя падручнікі.
 
У 1937—1953 гг. М. М. Нікольскі узначальваўўзначальваў [[Інстытут гісторыі АН БССР]].
 
У 1930-1950-я гады М. М. Нікольскі даследаваў праблемы абшчыннага ладу, рабства, культуры Старажытнага Міжрэчча. У дыскусіі савецкіх навукоўцаў аб рабаўладальніцкім ладзе Старажытнага Усходу не пайшоў звычайным тады шляхам фармацыённага падыходу, паводле якога рабаўладальніцкага цывілізацый старажытнасці Захаду і Усходу не розніўся. Даследаваў сацыяльную гісторыю Міжрэчча, Фінікіі, асабліва праблему ўласнасці на зямлю, яго вывады аб дзяржаўнай уласнасці на зямлю ў асобе валадара на Старажытным Усходзе паказалі прынцыповае адрозненне ад прыватнай зямельнай уласнасці ў Грэцыі і Рыме, а таксама і паміж рабствам у антычных і ва ўсходніх цывілізацыях старажытнасці.
Радок 57:
М. М. Нікольскі стаяў на чале кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ, дзе была сфарміравана навуковая школа вывучэння старажытнай гісторыі і гісторыі рэлігій, кафедра дагэтуль з’яўляецца цэнтрам у гэтай галіне ў Рэспубліцы Беларусь. Створаная М. М. Нікольскім навуковая школа па сутнасці мела два кірункі: ранняе хрысціянства і Старажытны Усход. У навуковай творчасці акадэміка абодва кірункі былі цесна звязанымі. Затым яны пачалі раздзяляцца і зараз існуюць фактычна як асобныя навуковыя школы, хоць іх інтарэсы і праблематыка перакрыжоўваюцца і спалучаюцца.
 
У гонар акадэмікаў М. М. Нікольскага і [[У. М. Перцаў|У. М. Перцава]], кафедра гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў з 1995 годугода раз у два гады праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю. Яна пачынаецца 13 лістапада — у дзень нараджэння М. М. Нікольскага, і называецца «Лістападаўскія сустрэчы».
 
== Публікацыі ==
Радок 85:
{{DEFAULTSORT:Нікольскі Мікалай Міхайлавіч}}
[[Катэгорыя:Члены-карэспандэнты АН СССР]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта]]
[[Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ]]
[[Катэгорыя:Крытыкі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Даследчыкі славянскага паганства]]
[[Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР]]