Царква ва Уэльсе: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Царква ва Уэльсе''' — агліканская царква, юрысдыкцыя якой ахоплівае тэрыторыю Уэльса. Царква ва Уэльсе аддзялілася ад Царквы Англіі ў 1920 годзе і першапачаткова складалася з чатырох гістарычных дыяцэзій з цэнтрамі ў ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:07, 7 кастрычніка 2021

Царква ва Уэльсеагліканская царква, юрысдыкцыя якой ахоплівае тэрыторыю Уэльса.

Царква ва Уэльсе аддзялілася ад Царквы Англіі ў 1920 годзе і першапачаткова складалася з чатырох гістарычных дыяцэзій з цэнтрамі ў Бангары, Сэнт-Асафе, Сэнт-Дэйвідсе і Ландафе. Пазней былі вылучаныя яшчэ дзве: Монмутская і Суонсі-Брэканская. Прымас царквы, архібіскуп Уэльса, выбіраецца з ліку дыяцэзіяльных біскупаў і трымае пасаду адначасова з кіраўніцтвам сваёй дыяцэзіяй.

У 2018 годзе да Царквы ва Уэльсе належылі 42.441 чалавек (меней 2% насельніцтва Уэльса).