Парламенцкія выбары ў Беларусі (1990): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др →‎Вынікі: вярнуў тое на што крыніцы ёсць
Радок 81:
Старшыня Мандатнай камісіі [[Васіль Севасцьянавіч Лявонаў|В. С. Лявонаў]] у сваім дакладзе паведаміў, што з 328 абраных з 4 сакавіка па 14 мая 1990 года парламентарыяў 289 дэпутатаў з’яўляліся членамі КПСС-КПБ. З іх было 57 работнікаў прамысловасці, транспарту і сувязі, 33 — вёскі. 25 дэпутатаў былі дактарамі і кандыдатамі навук, 11 парламентарыяў мелі юрыдычную адукацыю. У парламенце апынулася 11 жанчын і 3 святара, у тым ліку Мітрапаліт Філарэт. Нацыянальны склад парламента, як адзначаў В. С. Лявонаў, быў наступным: 242 беларуса, 64 рускіх, 11 украінцаў, 10 палякаў і 1 яўрэй<ref name="Лявонаў">Протокол № 6, протоколы регистрации и голосования, стенограмма, бюллетень № 6 шестого заседания Верховного Совета БССР двенадцатого созыва от 17 мая 1990 г. // [[Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь|НА РБ]]. — Ф. 968. — Воп. 1. — Спр. 2741. — л. 131</ref>. Самым маладым дэпутатам быў 24-гадовы ваенаслужачы, [[старшы лейтэнант]] [[Ігар Пелагеча]]. Самымі старымі — 75-гадовыя [[Васіль Ільіч Сінчылін|Васіль Сінчылін]] і [[Іван Аляксандравіч Ціханаў|Іван Ціханаў]], абраныя ад ветэранскай арганізацыі.
 
Па выніках выбараў, пераважную частку Савета (каля 90 %) склалі прадстаўнікі [[Камуністычная партыя Савецкага Саюза|КПСС]] і лаяльныя дзяржаўнай улады дэпутаты<ref>{{кніга|аўтар=Федута А., Богуцкий О., Мартинович В.|частка=Партийное строительство в Беларуси в 1988-1999 гг.|загаловак=Политические партии Беларуси - необходимая часть гражданского общества. Материалы семинара|спасылка=http://library.fes.de/pdf-files/bueros/belarus/07073.pdf|месца=Мн.|выдавецтва=Фонд имени Фридриха Эберта|год=2003|старонак=113}}</ref>. Улетку 1990 года адбылося палітычнае структураванне Вярхоўнага Савета. Большая частка народных дэпутатаў, абраных пры падтрымцы БНФ і ўзначаленага ім Дэмакратычнага блока, аб’ядналіся ў ліпені 1990 года ў Дэпутацкую апазіцыю БНФ. Дэкларацыю апазіцыі падпісалі 48 чалавек. Крыху раней, у чэрвені 1990 года, была створаная Дэпутацкая група БНФ, якая налічвала 26 удзельнікаў («каля 30»<ref>{{кніга|аўтар=Будинас Е.|загаловак=Лукашенко: Политическая биография|спасылка=ftp://83.166.96.170/ALL/%CA%ED%E8%E3%E8/ru/_/_%F0%E0%E7%ED%EE%E5/_%EF%EE%EB%E8%F2%E8%EA%E0/%D4%E5%E4%F3%F2%E0%20-%20%CB%F3%EA%E0%F8%E5%ED%EA%EE.%20%CF%EE%EB%E8%F2%E8%F7%E5%F1%EA%E0%FF%20%E1%E8%EE%E3%F0%E0%F4%E8%FF.pdf|адказны=Под ред. Евгения Будинаса.|выданне=кніга|месца=М.|выдавецтва=Референдум|год=2005|старонак=704|isbn=5-98097-007-X}}</ref>). Шырокім і малаарганізаваным аб’яднаннем усіх дэпутатаў, прыхільных да рэформ, стаў Дэмакратычны дэпутацкі клуб (ДДК) на чале са Станіславам Шушкевічам, у які ўступілі каля 100 народных дэпутатаў. На іншым полюсе палітычнага спектра найбольшае значэнне мела «партгрупа», аб’яднанне кансерватыўна настроеных камуністаў., Янаяна ўключала 147 народных дэпутатаў. Пасля роспуску КПБ, у верасні 1991 года, «партгрупа» перайменавалася ў Дэпутацкую групу «Беларусь».{{крыніца?}}
 
На выбарах у [[Шклоўскі раён|Шклоўскім раёне]] [[Магілёўская вобласць|Магілёўскай вобласці]] перамог будучы Прэзідэнт Беларусі [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|Аляксандр Лукашэнка]]. Таксама ў лік дэпутатаў увайшлі [[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]] і [[Зянон Пазняк]].