Чарнавіцкая вобласць: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Чарнаві́цкая во́бласць''' ({{мова-uk|Черніве́цька о́бласть}}) — адміністрацыйна-тэрытарыяль...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:36, 5 сакавіка 2010

Чарнаві́цкая во́бласць (Шаблон:Мова-uk) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне. Плошча вобласці складае 8,097 тыс. км². Насельніцтва — 0,908 млн. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтр — горад Чарнаўцы.

Геаграфічныя звесткі

Месцазнаходжанне

Разьмешчаная на паўднёвым захадзе Украіны, на тэрыторыі Паўночнай Букавіны.

Мяжуе з Івана-Франкоўскай на захадзе, Тэрнопальскай і Хмяльніцкай абласцямі на поўначы, Вінніцкай вобласцю на ўсходзе, Румыніяй і Малдовай на поўдні.

Рэльеф

Вобласць размешчаная ў межах Карпатаў, Перадкарпацця ды Пакуцка-Бесарабскага ўзвышша.

Карысныя выкапні

Вобласць багатая на прыродныя рэсурсы. На тэрыторыя Букавіны выяўленыя 4 нафтагазаносныя радовішчы. У апошнія рокі адрытыя больш за дзесяць нафтагазапэрспэктыўных плошчаў у Выжніцкім, Старожынецкім і Путыльскім раёнах.

У недрах знаходзіцца даволі шмат каштоўных будаўнічых матэрыялаў. У Надднястроўі ў басейне р. Прут знаходзяцца значныя паклады гіпсу і ангідрыду. Паўночныя і ўсходнія раёны вобласці багатыя на мэргелі і крэйду. У горадзе Краснаільск знаходзіцца перспектыўнае радовішча мармуру.

На тэрыторыі вобласці таксама ёсць паклады кварцытаў, сланцаў, кухарскай солі; крыніцы мінеральнай вады кшталту «Баржомі».

Водныя аб'екты

На тэрыторыі вобласці налічваецца звыш 70 рэчак, якія належаць да басейнаў Дуная і Днястра. Аснову рачной сістэмы краю складаюць Днестр, Прут, Сiрат, Чарамош.

Гісторыя

За апошнія 650 рокаў тэрыторыя Паўночнай Букавіны ўваходзіла ў склад розных дзяржаваў:

  • на працягу 415 год (13591774 гг.) яна была ў складзе Малдаўскага княства;
  • на працягу 143 год (з 1775 па 1918 гг.) — Габсбурскай Аўстрыі ды Аўстра-Венгрыі;
  • амаль 25 год (у перыяд 19181940 ды 19411944 рр.) — Румыніі.
  • амаль 48 год (19401941 і 19441991 рр.) паўночная частка Букавіны ўваходзіла ў склад УССР, а адпаведна і СССР.

З 1991 года Чарнавіцкая вобласць — складовая частка незалежнай Украіны.

Адміністрацыйны падзел

Вобласць налічвае 11 адміністрацыйных раёнаў, 11 гарадоў, з якіх 2 — абласнога значэння, 8 гарадоў, 398 вёсак.

Гарады

Абласнога значэння

Раённага значэння