Яраслаў Яраполчыч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др катэгорыя з дапамогай AWB
Радок 2:
'''Яраслаў Яраполчыч''' (?— 11.8.1102) — князь луцкі, князь берасцейскі, старэйшы сын [[Валынскае княства|уладзіміра-валынскага]] і [[Тураўскае княства|тураўскага]] князя [[Яраполк Ізяславіч|Яраполка Ізяславіча]].
 
Па звестках [[Васіль Мікітавіч Тацішчаў|В. Тацішчава]], Яраслаў пры жыцці бацькі ў 1079 годзе валодаў [[Луцк|Луцкам]]ам. Магчыма, пасля [[Любецкі з’езд|Любецкага з'езду]] быў вымушаны саступіць свае ўладанні [[Давыд Ігаравіч|Давыду Ігаравічу]]. У пачатку ХІІ ст. авалодаў [[Брэст|Берасцем]], якое, імаверна, разлічваў захаваць за сабою як кампенсацыю за свае былыя ўладанні адабраныя кіеўскім князем [[Святаполк Ізяславіч|Святаполкам Ізяславічам]]. У 1101 годзе Яраслаў Яраполчыч быў захоплены ў Берасці сваім дзядзькам вялікім князем Святаполкам і зняволены ў [[Кіеў|Кіеве]]. Пры заступніцтве кіеўскага духавенства быў вызвалены, але ў 1102 годзе ўцёк ад Святаполка на [[Берасцейская зямля|Берасцейшчыну]]. Быў схоплены на рацэ [[Нурэц|Нуры]] сваім стрыечным братам [[Яраслаў Святаполчыч|Яраславам Святаполчычам]]. Вернуты ў Кіеў, дзе паўторна зняволены. Неўзабаве памёр у няволі.
 
У летапісах няма звестак, ці быў Яраслаў жанаты і ці меў дзяцей. Аднак, на думку [[Аляксандр Васілевіч Назаранка|А. Назаранкі]], сынамі Яраслава Яраполчыча былі клецкі князь [[Вячаслаў Яраславіч (князь клецкі)|Вячаслаў Яраславіч]], які традыцыйна лічыцца сынам [[Яраслаў Святаполчыч|Яраслава Святаполчыча]], і гарадзенскі князь [[Усевалад Гарадзенскі|Усеваладка]], які традыцыйна лічыцца сынам [[Давыд Ігаравіч|Давыда Ігаравіча]]. Паводле В. Тацішчава, Яраслаў пакінуў пасля сябе сына Юрыя, пра якога іншыя крыніцы не згадваюць.
Радок 17:
{{продкі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Род Ізяславічаў Тураўскіх]]
[[Катэгорыя:Ізяславічы Тураўскія]]
[[Катэгорыя:Князі берасцейскія]]
[[Катэгорыя:Князі луцкія]]