Андрэй Агінскі: Розніца паміж версіямі

(1740—1787) ваявода троцкі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Андрэй_Агінскі
(Няма розніцы)

Версія ад 01:33, 4 студзеня 2011

Андрэй Агінскі (13 красавіка 1740, Тадуліна Віцебскага ваяводства — 12 кастрычніка 1787) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Вялікі мечнік літоўскі (17621771), вялікі рэдэрэндар літоўскі (17711773) і вялікі сакратар літоўскі (17731778), кашталян трокскі (17781783) і ваявода трокскі1783). Трымаў Ашмянскае староства1756).

Біяграфія

Са старэйшай княжацкай лініі роду Агінскіх, сын Тадэвуша Францішка і Ізабэлы Радзівіл[1].

Абіраўся дэпутатам на соймы 1756, 1758, 1762, 1764, 1776 (ягоны маршалак), у Трыбунал Вялікага княства Літоўскага (1757), ягоны маршалак у 1760. Накіроўваўся амбасадарам у Пецярбург, Вену, Берлін.

Прыхільнік Станіслава Аўгуста Панятоўскага і узмацнення каралеўскай улады.

Пабраўся шлюбам з Паўлай, дачкой М. Шэмбека, ад якой меў сына Міхала Клеафаса[2].

Зноскі

  1. Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ЭГБ С. 34.
  2. Валеры Пазднякоў. Агінскія // ЭВКЛ С. 204.

Літаратура

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.Т. 1: А — Беліца / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2.