Сэмюэл Бекет: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Дзяцінства і адукацыя: вырашэнне неадназначнасцяў using AWB
Радок 4:
== Біяграфія ==
=== Дзяцінства і адукацыя ===
Бекетава сям'я (раней ''Becquet'') быццам бы выводзілася з роду [[Гугенот]]аў і перабралася ў Ірландыю з [[Францыя|Францыі]] пасля адхілення [[Нантскі Эдыкт|Нантскага Эдыкту]] ў [[1685]] годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай<ref>Кронін, 3-4</ref>. Бекеты былі вернікамі [[Ірландскі Касцёл|Ірландскага Касцёла]]. Сямейны дом, Кулдрынег у [[Горад Дублін|Дубліне]]е ў раёне [[Фоксрок]], быў вялікай сядзібай з садам і тэністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бекетавым бацькам Вільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Семюэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадской лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго ранняй прозе і дзеятворах.
 
Пяцігадовым хлопчыкам, Бекет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасля перайшоў у Эрльсфард Хаўс Скул, якая месьцілася ў цэнтры гораду, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У [[1919]] годзе Бэкет пайшоў у [[Партора Роял Скул]] у [[Эніскілен]]е, [[Каўнты Ферменег]] — школа, у якой вучыўся таксама [[Оскар Уайльд]]. Будучы прыроджаным атлетам, Бекет выдатна гуляў у [[крыкет]] у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазней ён гуляў за [[Дублінскі ўніверсітэт]] і згуляў дзве першалігавыя гульні супраць [[Нортхемптоншайр]]. У выніку Бекет стаўся адзіным ляўрэатам [[Нобелеўская прэмія па літаратуры|Нобелеўскай прэміі па літаратуры]], якому быў прысвечаны артыкул у [[Уіздэн Крыкетэрс Альманак]] — бібліі крыкету.
Радок 13:
 
{{DEFAULTSORT:Бекет}}
 
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры]]