Георгій Станіслававіч Таразевіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дзякуючы be-x-old:Георгій Таразевіч
(Няма розніцы)

Версія ад 22:45, 31 сакавіка 2011

Георгій Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён21 сакавіка 2003, Мінск) — савецкі і беларускі палітычны дзяяч.

Біяграфія

Георгій Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 года ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводства Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-геадэзіст», празь дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысертацыю (кандыдат тэхнічных навук).

Праца

Партыйная кар’ера

З 29 лістапада 1985 па 28 ліпеня 1989 Старшыня Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Уваходзіў у Вярхоўны Савет СССР, дзе ўзначальваў дзьве камісіі: па міжнацыянальных адносінах і планава-бюджэтную. Пабываў у шматлікіх гарачых кропках: у Нагорным Карабаху, Тбілісі, Баку, Вільні.

Кандыдат у члены Палітбюро ЦК КПСС пры М. С. Гарбачове. Давераная асоба М. С. Гарбачова. Выконваў пры Гарбачове функцыі свайго роду пасла па адмысловых даручэннях у гарачых кропках.

У незалежнай Беларусі

Пасля атрымання Беларуссю незалежнасці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намеснікам Міністра замежных справаў, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом у Польшчы (19941995). Негатыўна паставіўся да правядзення майскага 1995 года рэферэндума. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сімволікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 распараджэннем Прэзідэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў блізка звязаны з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада). У лютым 1998 года ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазіцыяй. Стаў старшынём камітэта па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэта.

Памёр 21 сакавіка 2003 года ў Мінску. Георгія Таразевіча пахавалі на Усходніх могілках у Мінску.

Вонкавыя спасылкі