Іаган Марцін Шлеер

Іаган Марцін Шлеер (ням.: Johann Martin Schleyer; 18 ліпеня 1831, Оберлаўда, цяпер Лаўда-Кёнігсхофен — 16 жніўня 1912, Констанц) — нямецкі каталіцкі святар, стваральнік мовы валапюк. Сапраўднае імя Марцін Шлеер, першае імя Іаган, на самой справе было імем хроснага бацькі, якое ён дадаваў неафіцыйна.

Іаган Марцін Шлеер
Johann Martin Schleyer
Дата нараджэння 18 ліпеня 1831(1831-07-18)[1] ці 18 чэрвеня 1831(1831-06-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 жніўня 1912(1912-08-16)[1] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, каталіцкі святар, інтэрлінгвіст, стваральнік моў, паэт
Навуковая сфера мовазнаўства, Каталіцкая Царква[3], Catholic literature[d][3], Інтэрлінгвістыка[3] і штучная мова[3]
Вядомы як Стваральнік валапюка
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Прысвечаны ў сан у 1856 годзе, служыў у розных прыходах. У перыяд Культуркампф правёў чатыры месяцы ў турме (1875), за зробленую ў казанні адмоўную заўвагу ў адрас сацыялізму. Пасля, ён працаваў у прыходзе святых Пятра і Паўла каля Констанца (1875—1885), дзе ў яго з'явіліся думкі наконт стварэння мовы прызванай аблегчыць зносіны паміж народамі — валапюка. Пазней ён казаў, што бог сам кіраваў яго працай.

Фактычна, раней за валапюк ён спрабаваў стварыць яшчэ адну штучную мову, якую называў Dolmetsch-Sprache (тлумачальная мова). Першая ідэя Шлеера была ў тым, што трэба стварыць мову на аснове знакаў, якія існавалі б у асноўных еўрапейскіх мовах: нямецкай, англійскай, італьянскай, іспанскай і рускай. Таму, у 1878 годзе ён стварыў універсальны алфавіт, прыдатны для запісу ўсіх гукаў ва ўсіх мовах. Ён думаў, што для хрысціянскай Еўропы, адзіны алфавіт таксама неабходны, як і адзіная рэлігія. Яго алфавіт меў дастаткова вялікі поспех і таму Шлеер думаў, што прызваны для стварэння ўніверсальнай мовы для чалавецтва. Але ён кінуў ідэю стварэння мовы на аснове галоўных еўрапейскіх моў, жадаючы стварыць штучную мову з цалкам рэгулярнай граматыкай. Сістэма валапюка ўключае ў сябе тэорыі ранейшых праектаў: яна мае рысы сакрэтнай мовы, коду, пазіграфіі і штучнай мовы.

Шлеер быў вядомы і як паліглот: ён пісаў вершы на 7 і празаічныя творы на 25 мовах.

У 1870-я гады выдаваў літаратурна-рэлігійны часопіс «Арфа Сіёна». У 1879 годзе апублікаваў у ім першы артыкул пра мову валапюк «Праект сусветнай мовы і сусветнай граматыкі для адукаваных людзей усіх нацый Зямлі», у 1880 годзе выпусціў падручнік «Валапюк, сусветная мова». У 1894 годзе прызначаны папскім прэлатам.

У Констанцы і Оберлаўдзе ўсталяваныя мемарыяльныя дошкі ў гонар Шлеера. У горадзе Лаўда, які знаходзіцца паблізу, ёсць школа, якая носіць яго імя.

З 2001 года ідзе міжнародны працэс беатыфікацыі Марціна Шлеера[4].

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 18 ліпеня 2023.
  4. Esperanto новости Мецгер и Шлеер — святые? (руск.)