Алесандра Джыліяні

Алесандра Джыліяні (каля 1307 — 26 сакавіка 1326) — першая жанчына-анатам[1].

Алесандра Джыліяні
італ.: Alessandra Giliani
Род дзейнасці анатам
Дата нараджэння 1307
Месца нараджэння
Дата смерці 3 красавіка 1326
Месца працы
Альма-матар

Нарадзілася каля 1307 года ў Сан-Джавані-ін-Персічэта, у італьянскай правінцыі Эмілія-Раманья. Працавала памочнікам Мандзіна дэ Ліуцы, сусветна вядомага прафесара ў медыцынскай школе Універсітэта Балонні (які лічыцца бацькам сучаснай анатоміі, як аўтар асноватворнага тэксту на гэтую тэму, апублікаванага ў 1316 годзе).

Алесандра, як кажуць, праводзіла свае анатамічныя даследаванні, распрацоўвала метад зліву крыві з цела і замену яе каляровымі фарбавальнікамі — і, магчыма, дапоўніла веды пра каранарна-лёгачную сістэму кровазвароту. Усе доказы яе працы былі альбо страчаныя, альбо знішчаныя.

Кароткае жыццё Алесандры было адзначана Ота Ангеніусам, яшчэ адным памочнікам Мандзіна і, верагодна, яе жаніхом, шыльдачкай ў царкве Сан-П’етра Марселіна ў Рыме, у якой апісана яе праца.

Яна згадваецца гісторыкам дзевятнаццатага стагоддзя Мішэлем Медычы, які апублікаваў гісторыю Балонскай школы анатоміі ў 1857 годзе. У 1994 годзе ў яе гонар быў названы кратар на Венеры[2].

Зноскі

  1. Oakes, Elizabeth H. (2007). Encyclopedia of world scientists (Rev. ed.). New York: Facts on File. ISBN 1438118821
  2. Michele T. Mazzucato: Italiani nel Sistema Solare. Santarcangelo di Romagna 2008, S. 42 f., 94