Арсам (стар.-перс.: Aršāma, па-вавілонску: Aršamma, па-эламску: Iršama, грэч. Ἀρσάμης; каля 615 да н.э — каля 520 да н.э.) — прадстаўнік дынастыі Ахеменідаў, сын Арыярамна.

Арсам
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць VI стагоддзе да н.э.
Род Ахеменіды
Бацька Арыярамн
Дзеці Гістасп і Фарнак, сын Арсама
Дзейнасць суверэн

Імя Aršāma перакладаецца як «Гераічная моц». Магчыма, пэўны час быў царом Парсы, але адмовіўся ад пасады на карысць Кіра II. Пасля, верагодна, пасяліўся ў сваіх уладаннях, дзе ў спакоі пражыў апошнія гады. Магчыма, працягваў карыстацца тытулам «меншы цар» у параўнанні з «вялікім царом», выконваў функцыі сатрапа. На табліцах, знойдзеных у 1945 у Гамадане, называецца царом Персіі, але гэтыя табліцы шматлікія даследчыкі лічаць падробкай. Яго кіраванне ўзгадваецца таксама ў Бехістунскім надпісе, складзеным яго ўнукам Дырыем I.

Меў, прынамсі, трох сыноў, але ж вядомыя імёны толькі двух: Гістаспа (сатрап Парфіі) і Фарнака (скарбнік). Верагодна, вызнаваў зараастрызм (які вельмі шанаваў яго ўнук Дарый І), бо імя яго сына Гістасп (па-персідску, Віштаcпа) такое самае, як у легендарнага цара-памочніка Заратустры. Дажыў да таго моманту, калі яго ўнук Дарый І стаў вялікім царом (522 да н.э.), быўшы такім чынам адным з самых доўга жывучых манархаў тых часоў: на той момант яму было як мінімум 90 гадоў.

Зноскі

Спасылкі правіць