Брестский курьер

«Брестский курьер» (бел.: Брэсцкі кур’ер) — былая інфармацыйна-аналітычная газета ў Брэсце. Заснавальнік — ТАА «Рэдакцыя газеты „Брэсцкі кур’ер“».

«Брестский курьер»
Арыгінальная
назва
руск.: Брестский курьер
Тып штотыднёвая газета
Фармат 32 старонкі фармату А3
Выдавец ТАА «Рэдакцыя газеты „Брэсцкі кур'ер“»
Галоўны рэдактар Мікалай Аляксеевіч Аляксандраў
Заснавана 1990
Спыненне публікацый 2018
Мова руская і беларуская
Галоўны офіс 224030, Брэсцкая вобласць, Брэст, вул. 17 Верасня, д. 22-24.
Тыраж 5500–6000
Вэб-сайт bk-brest.by

Выдавалася ў 1990—2018 гадах на рускай і беларускай мовах штотыдзень. Асвятляла палітычнае, эканамічнае і культурнае жыццё Брэста і вобласці. Была ўдзельніцай Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Масмедыі».

У 2015 годзе рэдакцыя вымушана скараціць тыраж газеты праз эканамічныя праблемы[1].

У канцы 2017 года штотыднёвік «Брестский курьер» перажыў цяжкі фінансавы крызіс, у выніку галоўны рэдактар ​​выдання звярнуўся да чытачоў з просьбай пра аказанне газеце матэрыяльнай дапамогі[2]. Аднак зварот не меў чаканага водгуку і рэдакцыю пакінула не толькі каманда журналістаў, за выключэннем галоўнага рэдактара і ягонай жонкі, але і ўвесь дапаможны і тэхнічны персанал. У 2018 годзе друкаваная версія выдання спыніла існаванне[3]. У 2019 годзе ўладальнікі выдання выставілі на продаж абодва рэдакцыйныя будынкі, размешчаных па вул. 17-га верасня, 22-24.

У ліпені 2023 года сайт газеты ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў[4].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць