Бітва за Влёру, Вайна за Влёру (алб.: Lufta e Vlorës, італ.: Guerra di Valona) ці Вайна 1920 года (алб.: Lufta e Njëzetës) — вайна паміж княствам Албанія і каралеўствам Італія, якая працягвалася з 4 чэрвеня па 3 верасня 1920 года на тэрыторыі Паўднёвай Албаніі і вобласці Влёра. Албанскія паўстанцы, якімя саступалі па колькасці і ўзбраенні італьянцам, здолелі атрымаць перамогу і прызнанне незалежнасці Албаніі: абмеркаванне граніц маладой дзяржавы на Парыжскай мірнай канферэнцыі скончылася толькі пасля заканчэння вайны за Влёру. Гэты канфлікт лічыцца пераломным у гісторыі незалежнасці Албаніі[1].

Бітва за Влёру
Па ходзе гадзінніка зверху уніз: італьянская ваенная база; албанскія салдаты на пазіцыях; захопленыя албанцамі гарматы
Па ходзе гадзінніка зверху уніз: італьянская ваенная база; албанскія салдаты на пазіцыях; захопленыя албанцамі гарматы
Дата 4 чэрвеня - 3 верасня 1920
Месца Паўночная Албанія
Прычына тэрытарыяльныя дамаганні Італіі да Албаніі і нявызначанасць граніц Албаніі
Вынік прызнанне Італіяй незалежнасці Албаніі
Змены італьянскае войска выведзенае з земляў Албаніі (акрамя вострава Сазані, які застаўся пад італьянскім кантролем)
Праціўнікі
 Албанія  Італія
Камандуючыя
Албанія Казім Качулі
Албанія Ахмет Лепеніца
Албанія Селам Мусай
Італія Джавані Джаліці
Італія Сеціміа Пьянчэціні
Італія Энрыка Гоці
Сілы бакоў
4 тысячы чалавек[1] 20 тысяч чалавек, часткі артылерыі і флоту[1]
Страты
3 тысячы забітымі ад 2 да 3 тысяч забітымі[2]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пачатак канфлікту правіць

У 1915 годзе Італія падпісала сакрэтны Лонданскі дагавор, па якой абавязвалася ўступіць у вайну супраць Германіі і Аўстра-Венгрыі ў абмен на шэраг тэрытарыяльных саступак пасля вайны. Сярод абяцаных тэрыторый уваходзілі Валона (цяпер Влёра) і востраў Сазена (цяпер Сазані), а будучыня самой Албаніі заставалася пад пытаннем: у перспектыве Антанта магла дамагчыся падзелу значнай часткі Албаніі паміж Сербіяй, Чарнагорыяй і Грэцыяй, а частку албанскіх тэрыторый абвясціць нейтральнай зонай або зусім аддаць Італіі[3]. На Парыжскай мірнай канферэнцыі, якая прайшла ў 1919—1920 гады, саюзнікі доўгі час не маглі вызначыцца з нагоды межаў Албаніі, але пры гэтым не сумняваліся ў правах Італіі на Влёру. Прэм'ер-міністр Франчэска Ніці лічыў, што саюзнікі падтрымаюць далучэнне албанскіх зямель да Італіі[4].

Ход канфлікту правіць

Албанскі ўрад не прызнаваў прэтэнзій Італіі і не жадаў ісці на саступкі. 4 чэрвеня албанцы запатрабавалі ад Італіі адмовіцца ад прэтэнзій на Влёру і перадаць кіраванне горадам і вобласцю Албаніі, на што генерал Сеціма Пьячэнціні адказаў адмовай. Албанцы абвясцілі аб стварэнні Нацыянальнага камітэта абароны пад кіраўніцтвам Казіма Качулі і пачалі збіраць добраахвотнікаў для абароны сваіх земляў. Камандзірам атрада колькасцю ў 4 тысячы чалавек стаў Ахмет Лепеньца. Албанскія паўстанцы былі дрэнна ўзброеныя: не ва ўсіх было агнястрэльная ці нават халодная зброя, хтосьці ўзбройваўся палкамі і камянямі. Ім супрацьстаялі 20 тысяч навучаных італьянскіх салдат, якія былі ўзброены артылерыяй і мелі падтрымку з мора.

Албанцы завязалі баі ў рэгіёне Влёра, а неўзабаве мяцежнікаў падтрымалі і добраахвотнікі з іншых буйных албанскіх гарадоў[5]. Імклівы націск албанцаў не дазволіў італьянцам перакінуць падмацавання, а мяцежнікі ўзялі горад Влёра ў аблогу[6]. 2 жніўня 1920 Італія падпісала дагавор з Албаніяй і пагадзілася вывесці свае войскі і адмовіцца ад прэтэнзій на Влёру. 5 жніўня было абвешчана спыненне агню, што паклала канец узброеным сутыкненням.

Зноскі

  1. а б в Stephanie Schwandner-Sievers, Bernd Jürgen Fischer. Albanian identities: myth and history. Edition illustrated. C. Hurst & Co. Publishers, 2002. ISBN 1-85065-572-3, ISBN 978-1-85065-572-5
  2. Hugh Montgomery-Massingberd, editor, Burke's Royal Families of the World, Volume 1: Europe & Latin America (London, UK: Burke's Peerage Ltd, 1977), page 106
  3. Southern Albania, 1912—1923 Publisher Stanford University Press ISBN 0-8047-6171-X, 9780804761710 p.61
  4. Italy from liberalism to fascism, 1870—1925 Author Christopher Seton-Watson Edition illustrated Publisher Taylor & Francis, 1967 ISBN 0-416-18940-7, ISBN 978-0-416-18940-7 p. 578
  5. GLI ITALIANI IN ALBANIA (італ.)
  6. Узнікненне Албанскай дзяржавы (руск.)

Спасылкі правіць