Валодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Маладзечанскай вобласці БССР

Вало́дзькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Валодзькі.

Валодзькаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Докшыцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Валодзькі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 24 красавіка 1959

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года да сельсавета далучаны часткі скасаваных Грабучоўскага (9 населеных пунктаў: Бароўка, Варганы, Дуброўка, Іванаўка, Лапліна, Рэчкі, Чарэмшына, Шантараўшчына і Яблонка) і Порплішчанскага (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Брычанькі, Крывашына, Порплішча, Раёўка і Чачукі) сельсаветаў[1]. 24 красавіка 1959 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Крулеўшчынскага сельсавета[2].

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.