Варганы
Варганы́[1] (трансліт.: Varhany, руск.: Варганы) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Порплішчанскага сельсавета.
Вёска
Варганы
| ||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Порплішча Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.
З 12 кастрычніка 1940 года да 24 студзеня 1958 года вёска ў складзе Грабучоўскага сельсавета[2], да 24 красавіка 1959 года — у складзе Валодзькаўскага сельсавета[3], да 29 снежня 1961 года — у складзе Крулеўшчынскага сельсавета[4].
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіць- Капліцы, аўтар — Аляксандр Калбасіч
- Гара Варганіха
- Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку (III—IV стагоддзі), на паўднёвай ускраіне вёскі, злева ад шашы на Глыбокае — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000433
- Селішча жалезнага веку (VI—VIII стагоддзі), каля падножжа гарадзішча — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000434
- Курганны могільнік-3 перыяду ранняга сярэднявечча (VIII—IX стагоддзі), 2,5 км на поўдзень ад гарадзішча — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000435
-
Каменныя каплічкі
-
Каменныя каплічкі
-
Капліца на скрыжаванні
Гара Варганіха
правіцьВарганская гара захавалася ад апошняга ледавіка, які прыйшоў дзесяць тысяч год таму. Ёсць версіі, што гэта месца пахавання шведскіх жаўнераў, якія загінулі падчас Паўночнай вайны. На ёй знаходзіцца гарадішча 3-4 стагоддзяў. Вакол — курганныя могілкі. Вышыня — 232 метры над узроўнем мора. У 1920-я гады гару Варганіху маляваў Язэп Драздовіч. Пра Варганіху ёсць шмат народных паданняў.[7][8]
Ёсць паданне пра напад шведаў на вёску Варганы.[9]
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 33.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 23
- ↑ Адзіную ў Беларусі пячору назвалі Цмокавай. 07/11/2013.
- ↑ Памяць. Докшыцкі раён. Мінск. «Беларуская Энцыклапедыя», с.24 2004
- ↑ Легенда, апублікаваная ў часопісе «Ziemia Dzisnenska» ў 1931 годзе.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варганы
- Варганы на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Wargany, folwark, powiat wilejski, gmina Sitce // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 952.