Порплішчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

По́рплішчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Порплішча.

Порплішчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Докшыцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Порплішча
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
29 снежня 1961
Дата скасавання 24 студзеня 1958
Насельніцтва (2019) 915
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Докшыцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 24 студзеня 1958 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сітцаўскага (7 населеных пунктаў: Воўкава, Дзядкі, Кабялі, Коршуна, Паўлавічы, Цецеравінцы, Ходараўка), Докшыцкага (10 населеных пунктаў: Булашкі, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Пунішча, Тадэвушава, Цімяшына і Шантары) і Валодзькаўскага (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Брычанькі, Крывашына, Порплішча, Раёўка і Чачукі) сельсаветаў[1].

29 снежня 1961 года ўтвораны зноў у складзе Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Порплішча ў складзе 42 населеных пунктаў: 17 населеных пунктаў Крулеўшчынскага сельсавета (Асінаўка, Брычанькі, Варганы, Гаране, Дуброўка, Іванаўка, Крывашына, Лапліна, Паўлінава, Порплішча, Пятровічы, Пятроўка, Серадзіна, Чарэмшына, Чачукі, Шантараўшчына і Яблонка), 5 населеных пунктаў Сітцаўскага сельсавета (Асановічы, Вешняе, Грабучае, Уздзеўшчына, Цецеравінцы) і 20 населеных пунктаў Докшыцкага сельсавета (Астраўлянка, Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Кірціна, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Пунішча, Тадэвушава, Харошая Ель I, Харошая Ель II, Цялешына, Чабаданы і Шантары)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Глыбоцкага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Докшыцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Порплішчанскага сельсавета 34 населеныя пункты[3]. 21 верасня 1987 года ў склад Докшыцкага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (Барсукі, Брытаны, Булашкі, Валасоўшчына, Зарэмбіна, Карчаватка, Крукоўка, Масловічы, Паваркі, Пасекі, Пералоі, Тадэвушава, Харошая Ель II, Чабаданы і Шантары)[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[5], з іх 94,7 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 0,9 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 915 чалавек[7].

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 2.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 47. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923)
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.