Вівіпарыя
Вівіпарыя (ад лац. vivus — жывы і pario — нараджаю) — прарастанне насення ў яшчэ не спелых пладах, якія не страцілі фізіялагічную сувязь з матчынай раслінай. Ператварэнне кветак у цыбулінкі і клубянькі таксама называюць вівіпарыяй. Характэрная для мангравых раслін[1].
Пасля апладнення праростак расце альбо ўнутры плода (Aegialitis, Acanthus, Avicennia, Aegiceras), альбо прарастае праз плод вонкі (Rhizophora, Ceriops, Bruguiera, Nypa). Пасля паспявання сеянец можа ўкараніцца ў месцы падзення або застацца плаваць у вадзе, якая можа пераносіць яго на вялікія адлегласці. Сеянцы здольныя пераносіць высыханне і заставацца ў пасіўным стане на працягу тыдняў, месяцаў ці нават больш за год да таго часу, пакуль не патрапяць у спрыяльнае асяроддзе[2].
Вівіпарыя досыць рэдкая з’ява сярод вышэйшых раслін. Акрамя мангравых дрэў, шырока распаўсюджаная сярод марскіх траў, якія растуць на трапічных плыткаводдзях[3].
«Прарастанне на карню» у некаторых злакавых, не лічыцца вівіпарыяй, паколькі ў іх пачынаюць расці зярняўкі, якія страцілі фізіялагічную сувязь з матчынай раслінай.
Ілжывая вівіпарыя — спосаб вегетатыўнага размнажэння пры дапамозе размешчаных у вобласці суквецця пазушных пупышак з патоўшчаным сцяблом (бульбачак), ці з патоўшчанымі лускамі (бульбіл)[4].
Зноскі
- ↑ Вивипария. Биологический энциклопедический словарь. / Гл. редактор М. С. Гиляров. — М.: Советская энциклопедия, 1986.
- ↑ Hogarth 2008.
- ↑ Hogarth 2008, p. 36.
- ↑ Коровкин О.А. Анатомия и морфология высших растений. Словарь терминов.. — М: Дрофа, 2007.
Літаратура правіць
- Hogarth, P. J. The Biology of Mangroves and Seagrasses. — Oxford University Press, 2008. — С. 30—38. — ISBN 978-0-19-856870-4. (англ.)
- Tomlinson, P. B. The Botany of Mangroves. — Cambridge University Press, 1994. — С. 147—151. — 419 с. — ISBN 0-521-25567-8. (англ.)
- Живородящие растения // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.