Aegialitis род раслін падсямейства Staticoideae[3] сямейства Плюмбагавыя (Plumbaginaceae)[4]. Уключае ў сябе 2 віды — Aegialitis annulata[5] і Aegialitis rotundifolia[6].

Aegialitis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aegialitis Gaertn.

від

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  781330
NCBI  124971
EOL  3062577
GRIN  g:223
IPNI  92765

Апісанне правіць

Невялікія (Aegialitis rotundifolia не вырастае вышэй за 2 м[7]) мангравыя лістападныя кусты-галафіты са сцебламі, пакрытымі лісцем. Простае скурыстае чарашковае лісце з паралельным жылкаваннем, без валасінак, лісты размяшчаюцца па чарзе, спіральна. Кветкі сабраны ў гронкападобныя суквецці, маюць 5 пялёсткаў і тычынак 5. Апыляюцца перапончатакрылымі, лускакрылымі і двухкрылыми насякомымі. Плод — вузкая цыліндрычная раскрывальная каробачка з сітаватым мезакарпіем, падзеленая на пяць сектараў. Насенне — крылаткі[8].

Месцы вырастання правіць

Растуць у мангравых балотах на адлогіх берагах Індыйскага і Ціхага акіянаў, якія перыядычна заліваюцца марской вадой, з засоленымі глебамі, у верхняй і сярэдняй зоне прыліўна-адліўнай паласы.

Арэал распасціраецца ад Бенгальскага заліва да Паўночнай Аўстраліі, захопліваючы Вялікі бар'ерны рыф. Aegialitis annulata распаўсюджаны ў Інданезіі, на паўночным захадзе і паўночным усходзе Аўстраліі і ў Папуа — Новай Гвінеі[9].

Aegialitis rotundifolia сустракаецца ў Бангладэш, у Індыі, дзе асноўны арэал знаходзіцца ў Сундарбане, а ў штаце Андхра-Прадэш, на Нікабарскіх і Андаманскіх астравах яна сустракаецца радзей. Акрамя таго, яе можна сустрэць у М'янме, Тайландзе, Інданезіі і асобныя ўчасткі на поўначы Суматры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Aegialitis: інфармацыя на сайце GRIN
  4. Plant Name Details for Aegialitis (англ.). інфармацыя на сайце IPNI. Праверана 10.09.2016.
  5. Aegialitis annulata R. Br.-1 Aegialitis: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)
  6. Aegialitis rotundifolia Roxb.-1 Aegialitis: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)
  7. Ellison, J., Koedam, N.E., Wang, Y., Primavera, J., Jin Eong, O., Wan-Hong Yong, J. & Ngoc Nam, V.. Aegialitis rotundifolia в Красном списке угрожаемых видов (англ.). The IUCN Red List of Threatened Species 2010. IUCN (16 красавіка 2010). Праверана 10 верасня 2016.
  8. Aegialitis
  9. Ellison, J., Koedam, N.E., Wang, Y., Primavera, J., Jin Eong, O., Wan-Hong Yong, J. & Ngoc Nam, V.. Aegialitis annulata у Чырвоным спісе відаў пад пагрозай (англ.). The IUCN Red List of Threatened Species 2010. IUCN (16 красавіка 2010). Праверана 11 кастрычніка 2016.

Літаратура правіць