Галафі́ты, ці солелю́бы (ад стар.-грэч.: ἅλς — соль і φυτόν — расліна) — расліны, здольныя пераносіць высокія ўзроўні засалення глебы (салянкі (Salsola), (Anabasis, (палыны (Artemisia), (цмен пясчаны (Helichrysum arenarium), (Tamarix і інш.). Распаўсюджаныя на марскіх узбярэжжах (прыморскія маршы), а таксама ў мясцовасцях з сухім кліматам — пустынях, паўпустынях і нават стэпах на асаблівых тыпах глебы — саланцах і саланчаках. Нярэдка маюць сукулентнае аблічча — з тоўстымі сцебламі і прыпухлым лісцем, што спрыяе захаванню цяжкадаступнай вільгаці. Звычайна характарызуюцца высокім асматычным ціскам клеткавага соку у клетках і тканках, што дазваляе ім паглынаць ваду з канцэнтраваных раствораў[1].

Паводле ацэнак спецыялістаў, у свеце налічваецца ад 2 да 3 тыс. відаў раслін, якія так ці інакш ставяцца да галафітаў. Большасць з іх травяністыя, але ёсць і дрэвы, якія сваімі зараснікамі ўтвараюць лясы (мангры)[2].

Зноскі

  1. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 42. — ISBN 5-06-000085-0.
  2. Glenn, Edward P.; Brown, J. Jed; O'Leary, James W. Irrigating Crops with Seawater // Scientific American. — 1998. — № 8. — С. 76—81.

Спасылкі правіць