Грабеншчык
Грабе́ншчык[3][4], тамарыкс[3][4], тамарыск[3][4] (Tamarix) — род кветкавых раслін сямейства Грабеншчыкавыя (Tamaricaceae)[3][4].
Грабеншчык | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Tamarix L., 1753 | |||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||
Tamariscus P.Mill., 1754
| |||||||||||||
Наменклатурны тып | |||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьВечназялёныя (або скідваюць на зіму парасткі) кусты і дрэвы вышынёй да 10 (12) метраў са шматлікім доўгімі тонкімі галінкамі. Каранёвая сістэма моцна разгалінаваная, глыбокая. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, лускападобнае, сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя або белыя. Суквецце — доўгая гронка. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРасліны роду распаўсюджаны паўпустынях, пустынях, стэпах Азіі і Афрыкі, на поўдні Еўропы. У якасці дэкаратыўных раслін інтрадукаваны ў іншых рэгіёнах. Святлолюбівыя, засухаўстойлівыя і солеўстойлівыя расліны. Абмярзаюць, але добра аднаўляюцца. Размнажаюцца насеннем і чаранкамі. Насенне прарастае доўга і хутка губляе ўсходжасць.
Гаспадарчае значэнне
правіцьДэкаратыўныя і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. У кары і галах на лісці маюцца дубільныя рэчывы (да 40—70 %[3]). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ[3].
Віды
правіцьПаводле сайта WFO у род уваходзяць віды:
- Tamarix africana Poir.
- Tamarix alii Qaiser
- Tamarix amplexicaulis Ehrenb.
- Tamarix androssowii Litv.
- Tamarix angolensis Nied. ex Engl.
- Tamarix aphylla (L.) H.Karst.
- Tamarix aralensis Bunge
- Tamarix arborea (Sieber ex Ehrenb.) Ehrenb. ex Bunge
- Tamarix arceuthoides Bunge
- Tamarix aucheriana (Decne. ex Walp.) B.R.Baum
- Tamarix austromongolica Nakai
- Tamarix baluchistanica Qaiser
- Tamarix boveana Bunge
- Tamarix canariensis Willd.
- Tamarix chinensis Lour.
- Tamarix dalmatica B.R.Baum
- Tamarix dioica Roxb. ex Roth
- Tamarix elongata Ledeb. — Грабеншчык выцягнуты[3]
- Tamarix ericoides Rottler
- Tamarix gallica L. typus
- Tamarix gansuensis H.Z.Zhang ex P.Y.Zhang & M.T.Liu
- Tamarix getula Batt.
- Tamarix gracilis Willd.
- Tamarix hampeana Boiss. & Heldr.
- Tamarix hispida Willd.
- Tamarix indica Willd.
- Tamarix jintaensis P.Y.Zhang & M.T.Liu
- Tamarix karelinii Bunge
- Tamarix kasakhorum Gorschk.
- Tamarix kermanensis B.R.Baum
- Tamarix korolkowii Regel & Schmalh.
- Tamarix kotschyi Bunge
- Tamarix laxa Willd. — Грабеншчык рыхлы[3]
- Tamarix leptostachya Bunge
- Tamarix mannifera Ehrenb. ex Bunge
- Tamarix mascatensis Bunge
- Tamarix meyeri Boiss. — Грабеншчык Мейера[3]
- Tamarix mongolica Nied.
- Tamarix pakistanica Qaiser
- Tamarix parviflora DC.
- Tamarix passerinoides Delile
- Tamarix ramosissima Ledeb. — Грабеншчык галінасты[3]
- Tamarix rosea Bunge
- Tamarix sachensis P.Y.Zhang & M.T.Liu
- Tamarix salina Dyer
- Tamarix sarenensis Qaiser
- Tamarix senegalensis DC.
- Tamarix smyrnensis Bunge
- Tamarix stricta Boiss.
- Tamarix sultanii Qaiser
- Tamarix szovitsiana Bunge
- Tamarix taklamakanensis M.T.Liu
- Tamarix tarimensis P.Y.Zhang & M.T.Liu
- Tamarix tenuissima Nakai
- Tamarix tetragyna Ehrenb.
- Tamarix tetrandra Pall. ex M.Bieb.
- Tamarix usneoides E.Mey. ex Bunge
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Вынаеў Г. У. Грабе́ншчык, тамарыкс, тамарыск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 379. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Чахоўскі А. А. Грабе́ншчык, тамарыкс, тамарыск // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 112. — 522 с. — 10 000 экз.
- Род 900. Гребенщик — Tamarix L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XV. — 742 с. — 4 000 экз.
- Род Тамарикс, Гребенщик — Tamarix L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. — М.: Мысль, 1986. — С. 213. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 100 000 экз.