Тачэнне
Тачэ́нне, або така́рная апрацоўка — адна з асноўных аперацый апрацоўкі матэрыялаў рэзаннем. Выконваецца звычайна на такарных станках пры вярчальным руху загатоўкі (вырабу) і паступальным руху разца. Тачэннем апрацоўваюцца вонкавыя і ўнутраныя паверхні цел вярчэння (цыліндрычныя, канічныя або фасонныя), а таксама спіральныя і вінтавыя паверхні дэталей складанай формы.
ЛітаратураПравіць
- Тачэнне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тачэнне