Вікіпедыя:Размовы пра катэгорыі

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Памер старонкі: 4 319
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:РК
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зверху.

Прапаную крыху спрасціць фармулёўкі катэгорый пра «фільмы ў жанры фэнтэзі». Мне здаецца, было б і прасцей, і больш у адпаведнасці з іншымі падобнымі катэгорыямі называць «Фэнтэзі-фільмы такога-та года» або «Фэнтэзійныя фільмы такога-та года». Бо сярод падобных катэгорый гэтая неяк выбіваецца:

Ці супольнасць не супраць такога перайменавання? --StachLysy (размовы) 17:14, 8 мая 2024 (+03)[адказаць]

Сімвал голасу «за» За Plaga med (размовы) 17:20, 8 мая 2024 (+03)[адказаць]

Прапаную ствараць дрэва катэгорый на базе гэтай. Я пачаў ставіць яе у артыкулы, але яе выдалілі адтуль (як, напрыклад, у артыкуле Дэнігамоду). Не разумею, што дрэннага з ёй. Brubaker610 (размовы) 13:23, 4 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Дрэннае было тое, што, нягледзячы на назву, там было толькі некалькі артыкулаў. Зараз такая катэгорыя ёсць толькі ў рувікі і звязаных з ёй раздзелах. Мне ў цэлым не падабаюцца катэгорыі «паводле алфавіта», бо напаўняюцца яны, як правіла, толькі карткамі і не нясуць практычнай карысці. Канкрэтна ў выпадку з Дэнігамоду была праблема яшчэ ў тым, што першапачаткова замест сапраўды карыснай катэгорыі Катэгорыя:Акругі Науру ставілася гэтая агульная, якая такім чынам стварае ўражанне катэгарызаванасці артыкула. Менавіта катэгорыі адміністрацыйных адзінак пэўных дзяржаў і рэгіёнаў і трэба ствараць.--Artsiom91 (размовы) 13:45, 4 лістапада 2022 (+03)[адказаць]
Каб было зразумела, Катэгорыя:Акругі Науру створана пасля стварэння артыкула, у якім яна прастаўлена. Спачатку ўсё ж такі была спроба з катэгорыяй пра Адміністрацыйныя адзінкі паводле алфавіта. А так, увогуле мне падаецца, яны адна адной не замінаюць. Brubaker610 (размовы) 14:08, 4 лістапада 2022 (+03)[адказаць]

Архіў правіць