Ганна Аўстрыйская

Ганна Аўстрыйская (фр.: Anne d'Autriche, ісп.: Ana de Austria (de Habsburgo); 22 верасня 1601 — 20 студзеня 1666) — каралева Францыі, жонка (з 18 кастрычніка 1615) караля Францыі Людовіка XIII. Эпітэт «Аўстрыйская» азначае толькі прыналежнасць да дынастыі Габсбургаў, аўстрыйскай па паходжанні.

Ганна Аўстрыйская
ісп.: Ana de Austria
Каралева Францыі
18 кастрычніка 1615 — 14 мая 1643
Папярэднік Марыя Медычы
Пераемнік Марыя Тэрэзія Аўстрыйская
Нараджэнне 22 верасня 1601(1601-09-22)[1][2][…] ці 1601
Смерць 20 студзеня 1666(1666-01-20)[1][2][…] ці 1666
Месца пахавання
Род Дом Гасбургаў у Іспаніі[d]
Імя пры нараджэнні ісп.: Ana María Mauricia de Austria y Austria-Estiria
Бацька Філіп III[3]
Маці Маргарыта Аўстрыйская[3]
Муж Людовік XIII[1][3][…]
Дзеці Людовік XIV[3] і Філіп I Арлеанскі[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць валадарная каралева
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Дачка іспанскага караля Філіпа III, спрабавала праводзіць праіспанскую палітыку. Падтрымлівала змовы супраць Рышэльё. Шлюб Людовіка і Ганны 23 года быў бяздзетным, і толькі ў 1638 і 1640 гадах, пасля некалькіх няўдалых цяжарнасцей у Ганны, нарадзіліся іх два сына, будучыя Людовік XIV і Філіп I Арлеанскі.

У 16431651 была рэгентам пры малалетнім Людовіку XIV, фактычна ж дзяржавай кіраваў Дж. Мазарыні, прызначаны ёю першым міністрам. У 1661 годзе, пасля смерці Мазарыні, калі Людовік XIV стаў кіраваць самастойна, Ганна сышла ў кляштар Валь-дэ-Грас.

Сканала 20 студзеня 1666 года ад рака грудзей.

Ганна Аўстрыйская ў літаратуры правіць

Адносіны Ганны Аўстрыйскай і Людовіка XIII сталі адной з сюжэтных ліній знакамітага рамана Аляксандра Дзюма-бацькі «Тры мушкецёра». У яго працягах «Дваццаць гадоў пасля» і «Віконт дэ Бражэлон, або Дзесяць гадоў пасля» Ганна Аўстрыйская таксама адна з дзеючых асоб. У апавяданні англійскай пісьменніцы Эвелін Энтані «Каханне кардынала» таксама згадваецца Ганна Аўстрыйская. Пра Ганну таксама ідзе гаворка ў гістарычных раманах Георга Борна «Ганна Аўстрыйская, або Тры мушкецёра каралевы», Шарля Даляра «Першае каханне Ганны Аўстрыйскай» і Жульеты Бенцоні «Спальня Каралевы» з серыі «Дзяржаўныя таямніцы».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Thea Leitner. Habsburgs verkaufte Töchter. 8. Auflage. Piper, München 1999, ISBN 3-492-21827-X.
  • Anka Muhlstein. Königinnen auf Zeit. 1. Auflage. Insel, Frankfurt am Main 2005, ISBN 3-458-34832-8.

Спасылкі правіць