Гінгівіт — захворванне дзясен, мае запаленчы, дыстрафічны характар. Гінгівіт можа развіцца пры ўздзеянні на тканкі дзясны неспрыяльных знешніх фактараў (інтаксікацыя свінцом, марганцам, вісмутам і інш.), а таксама быць праявай парушанай мясцовай або агульнай рэактыўнасці арганізма. Пры ўздзеянні шкодных фактараў на слізістую абалонку дзясны запаляецца спачатку дзясенны сасочак, потым суседнія ўчасткі слізістай абалонкі. Пачынаецца крывацёк і боль у дзяснах. Пры працяглым уздзеянні шкоднасных фактараў магчыма развіццё дэструктыўнага працэсу — утварэнне на слізістай абалонцы дзясны язваў, эрозій і інш. Пры з’яўленні некратычных участкаў ад інтаксікацыі пагаршаецца агульны стан арганізма, павышаецца тэмпература цела, узнікаюць галаўны боль, млявасць, пот, бяссоніца, гніласны пах з рота. Гінгівіт мае тэндэнцыю да частых абвастрэнняў, якія ўзнікаюць адначасова з абвастрэннем якой-небудзь хваробы страўнікава-кішачнага тракта. Лячэнне накіравана на ліквідацыю асноўнага захворвання і шкоднасных фактараў. Прафілактыка: абавязковая чыстка зубоў, сістэматычнае выдаленне зубнога каменя, своечасовае лячэнне зубоў і слізістай абалонкі рота.

Востры і хранічны гінгівіт
Цяжкая форма гінгівіту да (уверсе) і пасля (унізе) стараннай хірургічнай апрацоўкі раны зубоў і прылеглых тканак дзясен
Цяжкая форма гінгівіту да (уверсе) і пасля (унізе) стараннай хірургічнай апрацоўкі раны зубоў і прылеглых тканак дзясен
МКХ-10 K05.005.0, K05.105.1
МКБ-10-КМ K05.1, K05.0, K05.10 і K05.00
МКХ-9 523.0523.0-523.1523.1
МКБ-9-КМ 523.0[1][2], 523.1[1][2] і 523.10[2]
DiseasesDB 34517
MedlinePlus 001056
MeSH D005891
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. а б Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. а б в Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 27 ліпеня 2018.

Спасылкі правіць