Жупранскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Жупра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Жупраны.

Жупранскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ашмянскі раён
Уключае 54 (49 вёсак і 5 хутароў)[1]
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Жупраны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2011) 3 786[1]
Плошча 104[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт
Магіла Ф. Багушэвіча ў аг. Жупраны
Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, Жупраны

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Павяжынскага сельсавета (18 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Альгецішкі, Багданішкі, Бартэлі, Бярвенцы, Валынішкі, Дукойні, Кракоўка, Латавічы, Людзвінова, Лэйлубка, Міхалконі, Навашышкі, Пятрулі, хутары Відзеткі, Пасека, Ройста і Чорны Луг)[2]. 17 студзеня 1969 года ў склад Куцавіцкага сельсавета перададзены вёскі Багданішкі і Міхалконі[3]. 20 чэрвеня 1988 года да сельсавета далучана частка скасаванага Палянскага сельсавета (16 населеных пунктаў: вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Грынцы, Дукойні, Жвірблішкі, Кракоўка, Лэйлубка, Люгоўшчына, Навашышкі, Палянкі, Паляны, Пятрулі, Цантэлі, Ягелаўшчына, хутары Бартэлі і Латавічы)[4].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4126 чалавек[5], з іх 88,6 % — беларусы, 7,0 % — палякі, 3,4 % — рускія[6].

Славутасці правіць

Зноскі

  1. а б в Жупранский сельсовет
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.