Казімір Ян Вайшнаровіч

Казімір Ян Вайшнаровіч (польск.: Kazimierz Jan Wojsznarowicz; ?, Ашмянскі павет — 14 мая 1677) — юрыст, дзеяч каталіцкай царквы, пісьменнік. Доктар філасофіі (1642), доктар тэалогіі і абодвух правоў.

Казімір Ян Вайшнаровіч
Марскі Кот
Марскі Кот
Нараджэнне невядома
Смерць 14 мая 1677(1677-05-14)
Род Вайшнаровічы[d]
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі (1642), доктар тэалогіі[d] і доктар абодвух правоў[d]
Дзейнасць юрыст, рэлігійны дзеяч, пісьменнік, аратар, прапаведнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Вайшнаровічаў герба «Марскі кот». Вучыўся каля 1640—1642 гадоў у Віленскай акадэміі, пасля, відаць, у Рыме. Каля 1661 года зноў наведаў Італію (Перуджу). Да 1644 года прыняў духоўны сан, быў канцлерам віленскім, схаластыкам пільтэнскім, пробашчам эйсмантаўскім, з 1676 года член віленскай капітулы. Адначасова каралеўскі сакратар, у 1676 годзе рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ. У 1662 годзе фундаваў кафедру палітыкі ў Віленскай акадэміі (адкрыта ў 1677 годзе) і падараваў ёй сваю бібліятэку.

Дзейнасць правіць

Быў вядомы як аратар, прапаведнік. Аўтар шматлікіх друкаваных пропаведзяў і панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах. У 1644—1648 гадах выдаў збор акалічнасных прамоў «Палітычны прамоўца», які меў характар падручніка рыторыкі.

Творы правіць

 
Orator Polityczny Weselnym y Pogrzebowym Aktom Służący. 1677
  • Orator polityczny na trzy części, pogrzebową, weselną i różnym aktom służącą. Wilno, 1644;
  • Kazanie na reformę obyczajów dworskich. Kraków, 1647;
  • Dom mądrości kolumnami wsparty. Antwerpia, 1647;
  • Krwawa Chrystusowa winnica, abo Kazanie o Błogosławionym Jozafacie Koncewiczu. Kraków, 1647;
  • Novus sol in coelo Basiliano relucens. Romae, 1648 (2 ed. Cracoviae, 1648);
  • Triumphate feretrum supergas Vladislaus IV Rex Poloniae publica oratione exponitur. Romae, 1648;
  • Orator polityczny weselnym i pogrzebowym służący aktom. Kraków, 1648 (2 wyd. 1677);
  • Rycerz Ignacego Loyoli Stanisław Kostka kazaniem wystawiony. Wilno, 1655;
  • Arsenał miłosierdzia Panny Przenajświętej Mariej. Paryż, 1668.

Спасылкі правіць

  1. https://pl.wikipedia.org/wiki/Kazimierz_Jan_Wojsznarowicz