Пілтэнэ

горад у Латвіі
(Пасля перасылкі з Пільтэн)

Пі́лтэнэ (таксама Пільтэнэ, Пільтэн; лат.: Гук Piltene) — горад на захадзе Латвіі, у Курзэмэ. Паводле новага (2009 год) адміністрацыйнага падзелу Латвіі знаходзіцца ў Вэнтспілскім краі. Размешчаны на рацэ Вэнта.

Горад
Пілтэнэ
лат.: Piltene
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
краявы горад
Рэгіён
Край
Каардынаты
Заснаваны
1557
Горад з
Плошча
14,2 км²
Вышыня цэнтра
5 м
Насельніцтва
1053[1] чалавек (2011)
Шчыльнасць
74.2 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+371) 636
Паштовы індэкс
LV-3620[2]
Код ATVK
0980213[3]
Пілтэнэ на карце Латвіі
Пілтэнэ (Латвія)
Пілтэнэ

Гісторыя

правіць

Яшчэ ў XIII стагоддзі сучаснае размяшчэнне Пілтэнэ мела значнае стратэгічнае значэнне, бо было аддалена ад вусця Вэнты і тым самым менш падвержана набегам вікінгаў. Паводле гіпотэз і легенд, якія ў наш час не знайшлі гістарычнага абгрунтавання, кароль Даніі Вальдэмар II у 1220 годзе загадаў пабудаваць крэпасць на месцы Пілтэнэ. Першая дакладная згадка Пілтэнэ адносіцца да 1309 года. Там знаходзіўся замак, які належаў курляндскаму біскупу Бурхарду, дзе біскуп чыніў суд. У 1330-я гады замак быў абложаны літоўскімі войскамі, але яны не змаглі яго ўзяць. У 1557 годзе Пілтэнэ атрымаў правы горада з Рыгі, а разам з імі кіраванне над Айзпутэ, Кулдыгай і Вэнтспілсам. У 1560 годзе Пілтэнская дыяцэзія была прададзена каралю Даніі Фрэдэрыку II і тут жа аддадзена як апанаж яго брату Магнусу. У 1579 годзе Пілтэнэ адышоў да Рэчы Паспалітай пасля паражэння Расіі ў Лівонскай вайне, а сам Магнус памёр у замку ў 1583 годзе. Яго ўдава і малалетняя дачка былі зманам выкліканы ў Маскву Барысам Гадуновым, пасля чаго ўдава сілком пастрыжана ў манастыр, а дачка меркавана атручана, каб выключыць магчымасць прэтэнзій на прастол. У 1585 годзе Данія цалкам адмовілася ад усіх прэтэнзій на Пілтэнскае біскупства на карысць Рэчы Паспалітай. У 1617 годзе адміністрацыйны цэнтр быў перанесены з Пілтэнэ ў Айзпутэ. Замак да 1750 годзе цалкам разбурыўся.

Транспарт

правіць

Аўтадарогі

правіць

Да Пілтэнэ падыходзіць рэгіянальная аўтадарога P122 Вэнтспілс — Пілтэнэ.
Сярод мясцовых аўтадарог варта адзначыць V1309 Пілтэнэ — Злэкас і V1310 Пілтэнэ — Сілакрагс.

Міжгароднае аўтобуснае паведамленне

правіць

Асноўны маршрут Пілтэнэ — Вэнтспілс.

Зноскі

Спасылкі

правіць